Усяго патроху

У Канадзе запрацаваў самы доўгі каток пад адкрытым небам — амаль 8 км

Самы доўгі ў свеце каток пад адкрытым небам адкрыўся 3 студзеня ў канадскай сталіцы Атаве на канале Рыдо каля Парламенцкага ўзгорка. У распараджэнні аматараў катання на каньках - 7,8 км канала. Яго шырыня ў розных месцах дасягае ад 20 да 70 м, агульная плошча катка складае 165,6 тыс.кв.м.

Як запэўнілі гарадскія ўлады, вада на гэтым участку канала прамерзла не менш як на 30 см - мінімальна дапушчальная таўшчыня лёду для бяспечнага катання. У мінулы зімовы сезон на катку за 38 дзён пабывалі 835 тыс. чалавек, што прыкладна адпавядае колькасці насельніцтва Атавы.

Канал (202 км) паміж горадам Кінгстан на возеры Антарыа і ракой Атавай з 47 шлюзамі быў пабудаваны ў 1826-1832 гадах, каб забяспечыць водны шлях паміж Вялікімі азёрамі і Манрэалем на выпадак нападзення з боку ЗША. На будоўлі працавалі амаль 7 тыс. чалавек, галоўным чынам, імігранты з Ірландыі і Францыі.

У 2006 годзе канал быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы вялікі ў свеце адкрыты каток.

А ў 2007-м канал Рыдо атрымаў статус гістарычнага аб'екта, які мае сусветнае значэнне. «Гэты канал, які добра захаваўся, - вынік маштабнага прымянення еўрапейскіх тэхнічных рашэнняў у Паўночнай Амерыцы», - падкрэсліла Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць