Грамадства22

Справа «Экамедсэрвіса»: пры аперацыі Кубаравай у аперацыйнай было два апараты вентыляцыі лёгкіх

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска працягваецца справа па смерці гродзенкі ў медычным цэнтры «Экамедсэрвіс».

Падчас аперацыі Юліі Кубаравай у аперацыйнай знаходзіўся яшчэ адзін апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пра гэта стала вядома сёння падчас апытання ў судзе лекара-анестэзіёлага Аляксандра Шурава.

Апарат быў прызначаны для правядзення кароткачасовых аперацый. Аднак пасля збою асноўнай апаратуры ім не скарысталіся.

Замест гэтага Шураў ажыццяўляў ручную вентыляцыю лёгкіх пацыенткі пры дапамозе мяшка Амбу аж да наладкі асноўнага абсталявання.

Па яго словах, наладжваць і падлучаць іншы апарат у момант збою не было часу. А паколькі на выпраўленне збою апарата пайшло даволі мала часу, то неабходнасць у выкарыстанні іншага апарата адпала.

Разгляд крымінальнай справы па факце смерці Юліі Кубаравай пачаўся 9 студзеня. Дзяўчына памерла пасля правядзення пластычнай аперацыі. Пад судом апынуліся гендырэктар цэнтра «Экамедсэрвіс» Галіна Валжанкіна, галоўны інжынер Уладзімір Ліхута і лекар-анестэзіёлаг Аляксандр Шураў.

Бацькі памерлай дзяўчыны патрабуюць кампенсацыю ў 10 мільярдаў рублёў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай4

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак зняў свой партрэт з «Варты Святла» ў Вільні2

Былога каліноўца Верамейчыка, якога выкралі з В’етнама, перавялі ў турму4

Трамп стаў героем мемаў пасля чэмпіёнскага фота зборнай Іспаніі10

Пуціну далажылі пра аднаўленне кантролю над «сухапутным калідорам» у Крым

Пад канец года на ўсходзе Мінска пачнуць будаваць новы буйны жылы раён7

Чаму ў Мінску сохнуць дрэвы і што з гэтым спрабуюць рабіць3

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай4

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць