Музыка

Беларусь выступіць у 2-м паўфінале Еўрабачання разам з традыцыйна моцнымі Нарвегіяй, Мальтай, Грэцыяй, Фінляндыяй

Прадстаўнік Беларусі на міжнародным песенным конкурсе «Еўрабачанне-2014» Тэа выступіць у другой частцы другога паўфіналу, які адбудзецца ў Капенгагене (Данія) 8 мая, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйны сайт форуму.

Размеркаванне краін-удзельніц адбылося падчас лёсавання. У першы паўфінал трапілі ўдзельнікі з 16 краін, у другі - з 15.

У першым паўфінале выступяць Швецыя, Албанія, Ісландыя, Расія, Латвія, Азербайджан, Арменія, Эстонія, Бельгія, Венгрыя, Малдова, Сан-Марына, Партугалія, Чарнагорыя, Украіна, Нідэрланды.

У другім паўфінале разам з прадстаўніком Беларусі праспяваюць ўдзельнікі з Нарвегіі, Ізраіля, Грузіі, Аўстрыі, Літвы, Польшчы, Мальты, Македоніі, Фінляндыі, Ірландыі, Румыніі, Славеніі, Грэцыі і Швейцарыі.

Аўтаматычна ў фінал прайшлі прадстаўнікі «Вялікай пяцёркі» - Іспаніі, Францыі, Германіі, Італіі і Вялікабрытаніі, а таксама краіна -пераможца мінулага конкурсу Даніі. Да іх далучацца яшчэ 20 дзяржаў — па 10 з кожнага паўфінала.

***

Беларусь удзельнічае ў Еўрабачанні з 2004 года, у фінал праходзіла тройчы (2007, 2010, 2013).

Першымі прадстаўнікамі краіны стаў дуэт «Alaksandra & Kanstancin», які выканаў песню «My Galileo». Краіна выступала ў паўфінале набрала 10 балаў і заняла 19 месца.

Самае высокае месца – 6-е ў 2007 г. (Хельсінкі, удзельнік Дзмітрый Калдун). Найгоршы выступ — 22-е месца ў 2006 (Афіны, Паліна Смолава, 22-е месца ў паўфінале).

Усе выступы:

2004 – «Аляксандра і Канстанцін» (паўфінал, 19-е месца, 10 балаў)

2005 – Анжаліка Агурбаш (паўфінал, 13-е месца, 57 балаў)

2006 – Паліна Смолава (паўфінал, 22-е месца, 10 балаў)

2007 – Дзмітрый Калдун (фінал, 6-е месца, 145 балаў)

2008 – Руслан Аляхно (паўфінал, 17-е месца, 27 балаў)

2009 – Пётр Ялфімаў (паўфінал, 13-е месца, 25 балаў)

2010 – праект 3+2 (фінал, 24-е месца, 18 балаў)

2011 – Анастасія Віннікава (паўфінал, 14-е месца, 45 балаў)

2012 – Litesound (паўфінал, 16-е месца, 35 балаў)

2013 – Алёна Ланская (фінал, 16-е месца, 48 балаў)

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай14

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны2

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць