Грамадства

Колькі затрыманых? 1200 ці 550?

Колькі чалавек было затрымана падчас Тыдня Волі ў Менску? Афіцыйныя зьвесткі й паведамленьні праваабаронцаў розьняцца.

Колькі чалавек было затрымана падчас Тыдня Волі ў Менску? Афіцыйныя зьвесткі й паведамленьні праваабаронцаў розьняцца.

Праваабаронцы кажуць пра больш чым тысячу затрыманых толькі ў сталіцы 19–25 сакавіка і 150 прэвэнтыўна затрыманых у рэгіёнах на працягу сакавіка. Генпракурор Беларусі Пятро Міклашэвіч жа паведаміў, што 19–25 сакавіка ў Менску былі затрыманыя «больш за 500 чалавек». Зь іх адміністрацыйныя арышты тэрмінам на 10 сутак атрымалі 288 чалавек, на 15 сутак – 112 чалавек. 53 непаўналетніх міліцыянты адпусьцілі.

Пракурор не прывёў статыстыкі затрыманых на 3, 4, 5, 7, 8, 9 сутак. Іх лік (няцяжка спраўдзіць па хроніцы затрыманьняў) ідзе на дзясяткі. Так, гэткі тэрмін звычайна прысуджалі дзяўчатам, сем сутак атрымлівалі і многія мужчыны. Не ўвайшлі ў пракурорскі падлік тыя, хто адседзеў 2–3 сутак і быў потым пакараны штрафам.

Што паказваюць сьпісы прозьвішчаў затрыманых і асуджаных, складзеныя праваабаронцамі? За першыя суткі стаяньня намётавага гарадку было затрымана 108 чалавек – усе імёны вядомыя. За другія – яшчэ каля 100. Колькасьць затрыманых за трэція суткі невядомая, але наўрад ці яна была значна меншай. У ноч штурму з плошчы было вывезена каля 450 чалавек. Паводле розных зьвестак, 25 сакавіка падчас разгону мірнай дэманстрацыі было затрымана ня меней за 50 чалавек. Выходзіць, каля 800 прозьвішчаў.

Суды над затрыманымі праводзіліся сьпешна і ў многіх выпадках непублічна: імёны многіх з асуджаных становяцца вядомымі толькі цяпер. Многія нядаўнія «насельнікі Акрэсьціна» распавядаюць, што зь імі ў камэрах сядзелі людзі, чыіх імёнаў няма ні ў якіх сьпісах пацярпелых. Таму ня дзіўна, калі вядомы лік затрыманых у Менску 19–25 сакавіка можа неўзабаве яшчэ ўзрасьці.

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Дастаўшчык ежы «Яндэкс» у Маскве заспяваў на вуліцы і стаў зоркай — ім аказаўся хлопец з Брэста5

Дастаўшчык ежы «Яндэкс» у Маскве заспяваў на вуліцы і стаў зоркай — ім аказаўся хлопец з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Екацярынбургу да смерці збілі навукоўца Акадэміі навук, які перашкодзіў дзецям катацца на квадрацыклах па доследных палях15

Львоўскі: Не ўпэўнены, што ў беларусаў захавалася талерантнасць да іншых народаў27

Трамп: Сустрэча з Зяленскім прайшла вельмі добра

Украінскія беспілотнікі атакавалі Разань — гараць склад Wildberries і НПЗ3

Зяленскі: Мы штодня просім прыпыніць вайну, але Пуцін не хоча

Вучоныя знайшлі сляды «дагістарычнай банды» ўзростам 1,4 мільёна гадоў1

Кампанія Johnson & Johnson стамілася судзіцца праз нібыта канцэрагенныя дзіцячыя прысыпкі і прапанавала адкупіцца

«Я аж спалохаўся, рэальна». Беларусы знайшлі ў лесе гіганцкі баравік2

Прэзідэнт ФІФА хоча падзяліцца правамі на мундыяль з блізкімі да Трампа прыватнымі інвестарамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дастаўшчык ежы «Яндэкс» у Маскве заспяваў на вуліцы і стаў зоркай — ім аказаўся хлопец з Брэста5

Дастаўшчык ежы «Яндэкс» у Маскве заспяваў на вуліцы і стаў зоркай — ім аказаўся хлопец з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць