Грамадства3333

Львоўскі: Не ўпэўнены, што ў беларусаў захавалася талерантнасць да іншых народаў

У новым выпуску ТОКу вядомы эканаміст, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі паразважаў пра тое, ці сапраўды беларусы застаюцца талерантнай нацыяй.

Леў Львоўскі. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Леў Львоўскі нарадзіўся ў Расіі. Скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Пермскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, атрымаў ступені бакалаўра і магістра. Каля шасці гадоў жыў у ЗША, дзе ў 2017 годзе абараніў ступень PhD па эканамічнай дэмаграфіі ва Універсітэце Аёвы. Пасля жыў у Беларусі. Цяпер — у Літве.

Падчас інтэрв'ю ТОКу Львоўскі адзначыў, што гістарычная талерантнасць беларусаў — бясспрэчны факт. У мінулым на беларускіх землях «побач жылі розныя народы і выкарыстоўваліся розныя мовы, прычым ніводная з іх не дамінавала настолькі, каб цалкам выцесніць астатнія».

Аднак сучасная Беларусь, як адзначае Львоўскі, значна больш монаэтнічная. І таму ён не ўпэўнены, што талерантнасць да іншых народаў захавалася.

«Гэта (талерантнасць. — НН) цяжка вымераць. Калі ў вас так мала чарнаскурых людзей, так мала яўрэяў, нават мала татараў, проста мусульман, то вы не ведаеце, як вы будзеце да іх ставіцца», — адзначыў ён.

У якасці прыкладу Львоўскі прывёў рэакцыю часткі беларусаў на ідэю прыезду ў краіну вялікай колькасці пакістанцаў.

«Калі ўрад прапануе прывезці 100 тысяч пакістанцаў, то беларусы не кажуць: «Ласкава просім, прыязджайце, мы вось напяклі дранікаў». Кажуць, што не хочуць. Не падобна на звышвялікую талерантнасць», — заўважыў ён.

Што тычыцца негатыву, які ў свой адрас атрымліваюць у Threads расіяне, што выказваюць жаданне пераехаць у Беларусь, то Львоўскі адзначыў дзве важныя акалічнасці.

На яго думку, інтэрнэт сам па сабе робіць людзей больш агрэсіўнымі, чым яны ёсць у рэальным жыцці.

«Самыя культурныя, талерантныя, добрыя людзі, якія ў асноўным посцяць пра коцікаў, калі пачынаецца які-небудзь канфлікт, аказваецца, маюць вельмі моцныя меркаванні наконт таго, якую нацыю трэба выразаць на Блізкім Усходзе, якую нацыю трэба выразаць у Еўропе і гэтак далей.

Пры рэальнай сустрэчы твар у твар людзі значна менш агрэсіўныя і значна менш хочуць адзін аднаго рэзаць. Ну, як мінімум абсалютная большасць людзей», — даводзіць Львоўскі.

Другой акалічнасцю, якая абумоўлівае негатыўную рэакцыю беларусаў, Львоўскі назваў своеасаблівае вымяшчэнне. На яго думку, раздражненне, выкліканае дзеяннямі Расіі, пераносіцца на расіян, што пераязджаюць у Беларусь, хоць гэта «не найгоршыя з расіян».

«Найгоршыя з расіян ужо пахаваныя на палях бітваў з Украінай. А іншыя людзі, якіх менш за ўсё хацелася б бачыць, — гэта такія патрыёты, якія ні ў якую Беларусь, ні за якім інтэрнэтам, ні за якой адноснай свабодай не паехалі б. Гэта значыць, у нас усё ж выбарка не з найгоршых».

Ён адзначае, што расіяне сапраўды дрэнна ведаюць Беларусь і іншыя суседнія краіны. У якасці прыкладу ён згадаў сваё навучанне ў расійскай школе. Паводле Львоўскага, на ўроках гісторыі пра Беларусь там не расказвалі нічога. Пра Украіну згадвалі толькі ў кантэксце Кіева як «маці гарадоў рускіх» і Кіеўскай Русі, а пра краіны Балтыі — амаль нічога.

Пры гэтым, паводле эканаміста, у яго школе не прапагандавалі ідэю «трыадзінства» ўсходнеславянскіх народаў і нават не расказвалі пра Саюзную дзяржаву Расіі і Беларусі. Пра яе ён даведаўся ўжо пасля пераезду ў Беларусь.

«Расказвалі пра Францыю, пра Афрыку, пра Вялікабрытанію, ну, зусім крыху пра Кітай. (…) Напэўна, гэта таксама частка гэтай імперскасці. Гэта значыць, расіяне, будучы жыхарамі вялікай краіны, думаюць пра іншыя вялікія краіны і вельмі мала ведаюць пра краіны меншыя», — робіць выснову Львоўскі.

Каментары33

  • Не обсуждайте это
    29.07.2026
    Да забодали вы уже с этими экспертами по всему, из ультралевых бутафорских организаций, которые под любую идею вам подготовят соцопрос, прогноз, или аналитику. Нам тут и так окупационная власть внушает, что даже лёгкий безобидный национализм - это нацизм и фошызм. А еще какой-то левый Вася, который в Беларуси просто жил, будет говорить, что беларусы - нетолерантные, потому что наглых русаков не любят, и ваще нацики самые настаяшчие.
  • Беларус
    29.07.2026
    Нормально и толерантно беларусы относятся ко всем. А то, что не хотят пакистанцев - это вполне объяснимо. Ни один цивилизованный народ не хочет никого из Ближнего Востока на фоне того, что сейчас творят исламисты в Европе. Так что сами виноваты в таком к вам отношении, извиняйте. Не лезьте в чужой дом со своим кораном.
  • Юзаф
    29.07.2026
    ніякай талерантнасці няма і небыло ніколі. Гродзеншчына. Я помню як у савецкі час у невялікім мястэчку на мясцовая шляхта -"палякі" грэбліва ставіліся да перасяленцаў з навакольных весак якім савецкая улада пабудавала новыя домікі. Называлі "навалаччу" і дзецям разам не дазвалялі гуляць. Помню як грэбліва казалі той "жамойда", а той "мазур", а тая "хахлуха". Прыезжага рускамоўнага начальніка называлі "кацап". Канфесійны падзел адчуваўся але не надта, калі людзі былі прыстойныя і добрыя яны сябравалі, жаніліся негледзячы на канфесію і маглі зайсці у царкву і касцёл. Гэта натуральная з'ява адносіцца насцярожана на новых якія прыехалі на тваю "кармавую" базу.
    Вы кажаце пра каментары, але улічвайце што многа хто маўчыць і баіцца выказвацца. Каб была воля, то пабачылі б усю "талерантнасць" да маскалёў, кітайцаў, туркменаў і іншых. У Мінску іх становіцца замнога

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўночнай Македоніі памерла беларуская турыстка

Павольна сыходзьце, не паварочваючыся да яго спінай. Пад Асіповічамі заўважылі вялікага мядзведзя4

Беларускія спецслужбы выведваюць інфармацыю пра ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»9

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць