Савет Федэрацыі Расіі ахарактарызаваў тое, што адбываецца ва Украіне, як масавыя беспарадкі. Такая фармулёўка ўтрымліваецца ў заяве па Украіне, прынятай верхняй палатай расійскага парламента 29 студзеня.
Сенатары адзначылі сваю занепакоенасць сітуацыяй ва Украіне. На іх думку, тое, што адбываецца ў краіне, не мае нічога агульнага з мірнымі акцыямі пратэсту і ўяўляе сабой «добра арганізаваную кампанію, накіраваную на дыскрэдытацыю і звяржэнне легітымнай улады».
«Пагромы і падпалы ў Кіеве і іншых украінскіх гарадах, штурм адміністрацыйных будынкаў, агрэсіўныя дзеянні супраць сіл правапарадку, якія прывялі да чалавечых ахвяр і значнага ліку пацярпелых, адбываюцца з адабрэння тых, хто вывеў людзей на вуліцы», — адзначаецца ў заяве.
Сенатары таксама абвінавацілі заходніх палітыкаў ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы Украіны і наўмыснай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне.
Каментары