Гісторыя1515

Дакументы пра «бацьку Януковіча паліцая» — фэйк

Звесткі пра «паліцайскае» мінулае Фёдара Януковіча з’явілася ў віртуальнай прасторы ў часе апошняга палітычнага крызісу ва Украіне. Ці быў бацька прэзідэнта Украіны паліцаем, «Belsat.eu» высвятляў у вёсках, згаданых у нядаўна апублікаваных дакументах.

Паперы ваенных часоў нарабілі шуму ў інтэрнэце яшчэ год таму. У час сёлетніх падзеяў ва Украіне дакументы ўзгадалі яшчэ раз. Адзін з іх падае спіс дэзерціраў вайны, якія падлягалі этапаванню ў распараджэнне НКВД. Інфармацыя пра «здрайцу № 5» цалкам супадае з афіцыйнаю біяграфіяй бацькі Віктара Януковіча – народжаны ў вёсцы Янукі Віцебскай вобласці. Другая папера – загад вермахту аб паборы малака з жыхароў вёскі Мацкі. Нібыта кантраляваць працэс абавязалі начальніка паліцыі Радашковіцкага раёна Януковіча.

Мы паехалі слядамі Януковіча, а дакладней, слядамі папераў. Янукі схаваліся між Докшыцамі ды Мядзелам.

170 км ад Менску, дапамога GPS-навігатара – і мы ў гістарычным месцы. Жылая вёска – гэта дзве хаты і дзве сям’і. Пятро і Аквіліна Януковічы – брат і сястра, 73 і 80 гадоў. Яны не родныя прэзідэнта, проста ў Януках раней кожны другі меў такое прозвішча. Могілкі пацвярджаюць гэта – старыя помнікі праз адзін з надпісам «Януковіч» ці «Janukowicz». Найстарэйшы – з датаю нараджэння 1843 год, ёсць і цалкам ужо зацёртыя. «Януковічы разляцеліся па свеце», – гаворыць спадарыня Аквіліна.

«А які ж ён наш?!»

Аквіліна Лявонаўна ўжо прызвычаеная да журналістаў і здымак. «А які ж ён наш?! — войкае яна пасля словаў пра Віктара Януковіча. — Я ж яго ведаю гэтак, як і вы!». Спадарыня Аквіліна распавядае, што дзед прэзідэнта з’ехаў у Данбас, калі «нас на свеце не было», і больш не вяртаўся. Бацькі ягонага ніхто ў вёсцы таксама не бачыў. Падчас вайны яго тут дакладна не было. Дзе стаяла хата Фёдара Януковіча — ніхто не ведае.

Янукі пасля доўгіх пошукаў радзімы дзеда наведаў сам Віктар Януковіч. «Прыехаў, з начальнікамі тут быў. Яны самі яго ўгашчалі. Угасцілі — ён і паехаў. Нам ніхто не даў пагаварыць. Вось калі б да нас прыехаў!..» — уздыхае Аквіліна Лявонаўна. Жыхары толькі зводдаль паглядзелі на ганаровага госця. А пра прэзідэнта ведаюць з тэлебачання.

«Толькі ён і надаецца на прэзідэнта! А яны не любяць яго»

«Чалавек добры, удалы… Толькі ён і надаецца на прэзідэнта! А яны не любяць яго. Ён жа стараецца, каб падняць краіну. Разумны, талковы чалавек… А нам і Лукашэнка не благі, добры. Нам усяго хапае. А яго і ў Менску палова не любіць. А чаго не любяць? Можа, каб пажылі б у вайну, пагаладалі, дык і любілі б усе», — усміхаецца гаспадыня.

Януковічы дагэтуль трымаюць карову, на ланцугу сабака. Старыя не мелі сем’яў цэлае жыццё. Праз якісьці час і ў гэтае хаце ніхто не ўзгадае пра мінуўшчыну.

У вёсцы Янукі кожны другі быў Януковічам

«Гэта фэйк з пачатку да канца»

На могілках у Януках

Гісторык Аляксандр Гелагаеў спецыялізуецца на гісторыі Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Ён мяркуе, што «дакументы» выглядаюць вельмі ненатуральна. «Вілейскі» дакумент з дзіўнаю памылкаю ў слове «Радашковічы» ўвогуле падобны да няўдалага фоташопа. Няма спасылак на сучасныя архівы, дзе яны мусяць размяшчацца. Да таго ж бацька Януковіча, паводле тых звестак, якія ёсць у інтэрнэце, нарадзіўся ўжо на Данбасе, куды перабраўся яшчэ ягоны дзед. На мой погляд, гэта фэйк на 100%».

Журналіст Кастусь Шыталь таксама мяркуе, што гэтыя дакументы — падробка. Сваю думку ён тлумачыць неадпаведнасцю пэўных тэрмінаў і часу ў гэтых згадках.

«Падчас акупацыі генеральная акруга Беларусь дзялілася на акругі, а не вобласці. «Зямельныя аддзелы» былі ў органах СССР, а не ў акупацыйнай адміністрацыі, — піша Кастусь на сваёй старонцы ў «Facebook’у». – Ну, і самы пераканаўчы аргумент: вёска Янукі стала належаць Віцебскай вобласці толькі ў 1960 годзе. У 1945-м яна належала Полацкай».

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.
Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць