На сайце пасольства Ізраіля ў Варшаве з'явілася афіцыйнае паведамленне прэс-сакратара ізраільскага Міністэрства замежных справаў Ігола Палмара. МЗС адмяжоўваецца ад выказванняў амбасадара Ёсефа Шагала пра тое, што беларускія палітвязні — гэта крымінальнікі.
«Словы пасла ў Мінску ні ў якім разе не адлюстроўваюць пазіцыі Дзяржавы Ізраіль, — гаворыцца ў заяве. — Гэтыя словы [заявы адносна Польшчы і Еўрасаюза] выклікалі непаразуменне сярод нашых сяброў. Выказваем шкадаванне з гэтай нагоды. Адпаведныя тлумачэнні ўжо былі перададзеныя праз дыпламатычныя каналы».
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары