Свет77

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя

У Варшаве 21‑гадовая дзяўчына напала з нажом на трох дзяўчат у комплексе школ для дарослых. У выніку нападу пацярпелі дзве непаўналетнія ва ўзросце 17 гадоў і 24‑гадовая жанчына, паведаміў Polsat.

Фота: Polsatnews.pl

Здарэнне адбылося перад сакратарыятам навучальнай установы на вуліцы Мінскай у варшаўскім раёне Прага. Паведамленне пра напад паступіла ў экстранныя службы каля 12:30. Паводле камісара Яцэка Вішнеўскага, паліцыя прыбыла на месца ўжо праз чатыры хвіліны.

Адну з 17‑гадовых дзяўчат даставілі ў бальніцу з рэзанымі ранамі перадплечча. Яе стан не пагражаў жыццю. Двум іншым пацярпелым шпіталізацыя не спатрэбілася.

Нападніцу абясшкодзіў супрацоўнік навучальнай установы, пасля чаго перадаў яе паліцыі. Калі праваахоўнікі прыбылі на месца, яны ўжо змаглі канфіскаваць у дзяўчыны нож.

Матывы нападу пакуль не высветленыя. Па словах паліцыі, няма пацвярджэнняў таго, што нападніца і адна з пацярпелых былі знаёмыя. Вядома, што 21‑гадовая дзяўчына вучыцца ў гэтай установе, а 24‑гадовая жанчына прыйшла туды ў дзень здарэння, каб падаць дакументы. Следчыя праводзяць неабходныя дзеянні ў дачыненні да падазраванай і апытваюць дзвюх пацярпелых, якім не спатрэбілася шпіталізацыя.

Напад адбыўся на фоне шэрагу іншых інцыдэнтаў у польскіх навучальных установах. Пасля трагічных падзей у школах Мазавецкага ваяводства польская паліцыя праверыла амаль 50 тысяч навучальных устаноў. Па ўсёй краіне затрымалі 76 чалавек і зафіксавалі больш за 230 інцыдэнтаў.

У чацвер у пачатковай школе ў вёсцы Ляшчыдул-Навіны Вышкаўскага павета 15‑гадовы падлетак, які раней там вучыўся, напаў з нажом на трох чалавек, у тым ліку на супрацоўніцу школы і дырэктара. Жанчына памерла, нягледзячы на спробы рэанімацыі.

Напярэдадні дзевяць чалавек атрымалі раненні падчас нападу ў комплексе прафесійных школ № 4 у польскім горадзе Астралэнка. У сераду ў горадзе Серпц паліцэйская аперацыя дазволіла прадухіліць яшчэ адзін напад.

Каментары7

  • Žvir
    11.10.2026
    Da prezydenta Naŭrockaha takoha nie bylo. Rabicie vysnovy.
  • Доктор Хаус
    11.10.2026
    Исламизм головного мозга оказался заразным!
  • белорус
    11.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць