Меркаванні44

Развітанне з Барадуліным — імша па эпосе

Смерць незаўважна існуе побач з намі. Яна ходзіць у людcкім натоўпе і выбірае сабе ахвяру. І чамусьці ахвярай становяцца найперш годныя і гожыя людзі.

Учора адбылося пахаванне народнага паэта Рэспублікі Беларусь Рыгора Барадуліна. Ён зусім нядаўна адзначыў сваё сямідзесяцідзевяцігоддзе, але, на жаль, яго жыццю не было наканавана працягвацца далей. У Чырвоным касцёле адбылося развітанне з паэтам, некалькі тысяч беларусаў прыйшлі ўшанаваць памяць Рыгора Іванавіча. Сярод тых, хто прыйшоў развітацца з выбітным сыном Бацькаўшчыны прысутнічалі і палітыкі, і дзеячы культуры, і простыя людзі розных пакаленняў. З кожнай хвілінай колькасць кветак перад труной усё павялічвалася і павялічвалася. А людзі ўсё неслі і неслі гэты знак павагі.

У той момант, калі труну вынеслі з касцёла і Уладзімір Някляеў прамаўляў словы павагі да дзядзькі Рыгора, над натоўпам узняўся бел-чырвона-белы сцяг. Самотны, самаробны бел-чырвона-белы сцяг, які трымаў у руках сталы чалавек.

І труна, з якой таксама выглядае яшчэ адзін сцяг. І ўсё. У гэты момант свядомасць адпраўляецца на адзінаццаць гадоў раней. На яшчэ адно пахаванне. Пахаванне сябра Рыгора Барадуліна – Васіля Быкава.

Вось як пра гэта пісаў Валер Каліноўскі: «З Васілём Быкавым развіталіся дзясяткі тысяч грамадзянаў Беларусі, пісьменніцкія дэлегацыі з Расеі, Украіны, Літвы, Польшчы, маладыя і старыя, вядомыя і звычайныя людзі, дэпутаты і прадстаўнікі апазіцыі.

Людская рака ішла за труной народнага пісьменніка па праспекце Францішка Скарыны ў Менску, спыняліся машыны, людзі неслі безліч кветак: руж, гваздзікоў, васількоў, безліч вянкоў ад калегаў, сяброў, розных арганізацыяў, у тым ліку ад Рады БНР.

Гэта быў, бадай, адзіны выпадак, калі міліцыя не хапала людзей за бел-чырвона-белыя сцягі, якіх былі дзясяткі. Аднак менавіта гэтыя сцягі не дазволілі працаваць дзяржаўнай камісіі ў справе пахавання Васіля Быкава. Сын Быкава Сяргей накрыў цела бацькі вялікім нацыянальным сцягам. Родныя ж, перш за ўсё жонка нябожчыка, адмовіліся ад прапанаванага дзяржаўнай камісіяй чырвона-зялёнага дзяржаўнага сцяга»

Чаму ж зараз, на пахаванні Барадуліна, былі тысячы, а не дзясяткі тысяч людзей? Чаму над натоўпам лунаў толькі адзін сцяг,а не дзясяткі?

І Быкаў і Барадулін былі дзеячамі Беларускага народнага фронту «Адраджэнне», а пазней сябрамі партыі БНФ. Абодва яны з’яўляліся выбітнымі літаратарамі і майстрамі слова. Чаму ж так па-рознаму адбыліся развітанні з імі?

Прыйшла новая эпоха, якая замяніла сабой наіўна-рамантычныя дзевяностыя, калі людзі яшчэ збіраліся на мітынгі, каб выказаць меркаванне, якое супярэчыла думкам улады. Няўжо мова, літаратура, нацыянальныя сімвалы дэвальвіраваліся разам з нашай валютай?

Гукі дуды навейвалі сумныя думкі. Самотна лунаў над натоўпам сцяг.

Такое адчуванне, што гэта была імша не па чалавеку, а па эпосе, якая незваротна сыходзіць у небыццё.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць