Грамадства

У Магілёве забіты сябра БСДП «Грамада»

У Магілёве забіты сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Артур Лук’янаў. Трыццаціпяцігадовага актывіста знайшлі 6 сакавіка з мноствам нажавых раненьняў у кватэры, дзе ён доўгі час жыў.

Паводле афіцыйных паведамленьняў, падазраванага ў забойстве затрымалі. Падрабязнасьці пакуль не раскрываюцца.

Магілёўскія аднапартыйцы Артура Лук’янава ня зьвязваюць ягоную сьмерць зь дзейнасьцю ў апазыцыйнай арганізацыі. Адзначаюць, што ён характарам быў чалавек спакойны і неканфліктны. Артур, паводле аднаго з кіраўнікоў магілёўскай гарадзкой суполкі БСДП «Грамада» Максіма Кавалёва, найбольш вылучаўся як арганізатар і ўдзельнік навучальных і адукацыйных мерапрыемстваў, якія ладзіліся партыяй і няўрадавымі арганізацыямі.

«Ён заўжды прапаноўваў дужа шмат розных крэатыўных ідэяў, каб дзейнасьць актывістаў партыі была найбольш эфэктыўная. Паводле адукацыі ён быў мэдыкам. Займаўся сацыяльнай працай. Удзельнічаў у акцыях па адоленьні праблемаў, зьвязаных з распаўсюджаньнем СНІДу і іншых падобных хваробаў. Сябры партыі шакаваныя ягонай сьмерцю. І выказваюць спачуваньні ягоным родным ды блізкім», — зазначыў Максім Кавалёў.

Артур Лук’янаваў працаваў фэльчарам на хуткай мэдычнай дапамозе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць