Свет99

Пуцін адкрыў рахунак у банку «Расія»

Гэты банк трапіў у санкцыйны спіс ЗША.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, як і абяцаў, адкрыў рахунак у банку «Расія», паведаміў у панядзелак прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

Пасля таго як на мінулым тыдні быў апублікаваны санкцыйны спіс ЗША, у якім сярод шэрагу буйных расійскіх чыноўнікаў апынуўся банк «Расія», прэзідэнт заявіў, што абавязкова падтрымае фінансавую ўстанову і адкрые там рахунак. «Што да фінансавай установы, наколькі я разумею, гэта такі сярэдні банк», — сказаў Пуцін, выслухаўшы ў пятніцу даклад кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова аб увядзенні Вашынгтонам санкцый супраць Расіі. «У мяне асабіста там рахунку не было, але я абавязкова ў панядзелак адкрыю», — паабяцаў прэзідэнт. Больш за тое, Пуцін даў указанне Упраўленню справамі, каб туды пераводзілі яго заработную плату.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адразу падкрэсліў, што банк «Расія» не мае ніякага дачынення да падзей вакол Украіны і Крыма. Ён дадаў, што «мы, безумоўна, павінныя ўзяць не толькі пад абарону і ўсяляк аказваць садзейнічанне кліентам гэтага банка і самой фінансавай установе», «каб не было негатыўных наступстваў — ні для ўстановы, ні для кліентаў банка». Услед за прэзідэнтам аб сваім намеры адкрыць рахунак у гэтым банку заявіў кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Сяргей Іваноў.

У сваю чаргу, кіраўнік праўлення банка «Расія» Яўген Лагавінскі заявіў пра гатоўнасць банка абслугоўваць віп-кліентаў, у тым ліку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні крэдытнай арганізацыі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»16

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха2

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»16

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць