Культура1111

Кастусю Цвірку — 80 гадоў

Сёння 80 гадоў Кастусю Аляксеевічу Цвірку. Аднаму з тых, хто сваім прыкладам прымушае людзей адчуць сябе беларусамі.

Кастусь Цвірка — паэт, літаратуразнаўца, кнігавыдавец. Заснавальнік кніжнай серыі «Беларускi кнiгазбор». Апошняе для мяне — асабліва важна. Не толькі як для чытача. Як для чалавека.

Рэч у тым, што Цвірка сваёй бурнай кіпучай дзейнасцю пераканаў мяне ў галоўным: хопіць скардзіцца на жыццё! Беларусы не могуць спісваць уласныя няўдачы на абставіны, на Лукашэнку, на Расію! Не маюць права! Яны абавязаны дзейнічаць — і толькі тады ў іх што-небудзь атрымаецца.

У Цвіркі — атрымалася.

У мяне шмат прэтэнзій да яго кніжнай серыі. Але важна іншае: Цвірка — здолеў. Здолеў зрабіць тое, чаго хацелі. І заразіў запалам сваім, воляй сваёй, энергіяй, якая незразумела адкуль узялася у гэтым пажылым сухарлявым чалавеку, дзясяткі людзей, якія збіраюць выдадзеныя ім кнігі як вышэйшую каштоўнасць — як спадчыну, якая дасталася ім ад продкаў. Хоць Цвірка кожным томам даказвае, што не ад продкаў — што беларуская класіка сучасная, актуальная, чытэльная. Што ўсе продкі — жывыя, працягваюць нам руку са старонак сваіх — і яго, Цвіркі — кніг.

Я ўдзячны Кастусю Аляксеевічу за тое, што ён даў мне магчымасць адчуць сябе прафесійным літаратуразнаўцам — даў падрыхтаваць два тамы для яго бібліятэкі. «Зялёнага» Булгарына і «чырвонага» Карпюка. Я ганаруся гэтай сваёй працай. Асабліва — Карпюком. Ён атрымаўся.

Дарагі Кастусь Аляксеевіч! Дзякуй Вам за тое, што Вы зрабілі і працягваеце рабіць для беларускіх чытачоў — а, значыць, і для Беларусі.

Вы — адзін з захавальнікаў, зберагальнікаў таго культурнага пласту, які кладзецца ў падмурак любой нацыі. Такімі былі Генадзь Кісялёў і Мікола Ермаловіч, Віталь Скалабан і Міхась Чарняўскі. Такімі застаюцца Арсен Ліс і Адам Мальдзіс, Анатоль Грыцкевіч і Генадзь Сагановіч. І, як нябесныя патроны іх усіх, — і Вашы — Марцін Кухта і Браніслаў Эпімах-Шыпіла.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць