Грамадства

«Белавія» ўводзіць абанемент на рэйсы Мінск — Масква

Авіякампанія «Белавія» распрацавала спецыяльны тарыфны прадукт-абанемент «Скайпас Белавія» на некалькі палётаў для пасажыраў, якія рэгулярна падарожнічаюць на лініі Мінск — Масква.

Ад сёння «Скайпас Белавія» можна набыць на некалькі палётаў «туды і назад» (ад 2 да 8) з абслугоўваннем у эканамічным і бізнес-класе рознага тэрміну дзеяння (14 дзён, 1 і 3 месяца). Кошт абанемента залежыць ад колькасці набытых палётаў і класа абслугоўвання.

«З летняга сезону мы ўводзім абанемент на лініі Мінск — Масква, у хуткім часе плануем пашырыць геаграфію: нашы спецыялісты ўжо прапрацоўваюць магчымасць прадастаўлення такога прадукту на напрамках, як Санкт-Пецярбург і Калінінград. Спадзяюся, гэта дазволіць зэканоміць час людзям, якія цэняць кожную секунду», — адзначыў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія « Анатоль Гусараў.

У прэс-службе растлумачылі, што першы палёт пасажыр браніруе на канкрэтную дату і рэйс.

Наступныя палёты можна забраніраваць на любы зручны рэйс і дату не пазней чым за 2 гадзіны да вылету рэйса пры наяўнасці свабодных месцаў у адпаведным класе абслугоўвання.

Пасажыры могуць аформіць такую паслугу і ўносіць змены ў браніраванне ў офісах «Белавія» і прадстаўніцтвах за мяжой, а таксама праз агентаў авіякампаніі і інфармацыйна-даведачную службу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком18

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць