Свет22

Кангрэс ЗША ухваліў: Украіне — $1 млрд, Расіі — санкцыі

Палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША большасцю галасоў прыняла законапраект аб прадастаўленні дапамогі Украіне і ўвядзення санкцый у дачыненні да Расіі.

Раней за гэты законапраект прагаласаваў амерыканскі сенат. Такім чынам, ён прыняты кангрэсам, але яго яшчэ павінен падпісаць прэзідэнт.

Законапраект прадугледжвае, у прыватнасці, прадастаўленне Украіне гарантый па крэдытах на суму $1 млрд.

Адначасова плануецца выдзяленне Украіне фінансавай дапамогі ў памеры $ 50 млн на «розныя патрэбы, такія, як удасканаленне дэмакратычнага кіравання, празрыстасці, падсправаздачнасці, забеспячэння вяршэнства закона, барацьбу з карупцыяй, а таксама на правядзенне свабодных і справядлівых выбараў і ўмацавання дэмакратычных інстытутаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці ва Украіне».

Яшчэ $100 млн у кантэксце аказання дапамогі Украіне выдзяляецца прэзідэнту ЗША на «пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы бяспекі з Еўрасаюзам і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы».

Дакумент таксама прадугледжвае ўвядзенне санкцый супраць расейскіх грамадзян, якія, па меркаванні амерыканскіх сенатараў, «звязаныя з парушэннем правоў чалавека ва Украіне ці дзеяннямі, якія падрываюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны». Акрамя таго, у яго ўключаюцца асобы, замяшаныя ў карупцыі ва Украіне.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць