Свет7979

Справаздача аб забойствах на Майдане: планавала ФСБ Расіі, расстрэльвалі «Альфа» і «Беркут»

Кіраўнікі ўкраінскіх сілавых ведамстваў зрабілі справаздачу па расследаванні масавых забойстваў на Майдане 18—20 лютага.

У прыватнасці, расследаваннем было ўстаноўлена, што дзеянні «цітушак», якія ажыццяўлялі дзеянні супраць мірных пратэстоўцаў у Кіеве, каардынаваў кіраўнік медыя-холдынгу «Кантакт» Віктар Зубрыцкі, звязаны з экс-міністрам унутраных спраў Віталём Захарчанкам. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

«Зубрыцкі, па сутнасці, ажыццяўляў сувязь і ўсю каардынацыю дзеянняў «цітушак», адпаведных бандаў, што асіставалі органам унутраных спраў у рэпрэсіўных дзеяннях супраць пратэстоцаў у той час», — паведаміў міністр.

Таксама, па яго звестках, 17 чалавек былі забітыя на Інстытуцкай у час супрацьстаяння з праваахоўнікамі.

Ён дадаў, што на Інстытуцкай з боку Кастрычніцкага палаца працавала спецрота «Беркута» з жоўтымі павязкамі на рукавах пад кіраўніцтвам маёра Дзмітрыя Садоўніка. Усе асобы удзельнікаў аперацыі ўстаноўлены.

«Першая частка расследавання — гэта расследаванне забойстваў, якія адбыліся ад снайпераў, другое — гэта забойства ад прамой стральбы… хутчэй за ўсё ад рук вартавых парадку, трэцяе — гэта гібель ад рук «цітушак» і чацвёртае — абставіны, пры якіх загінулі праваахоўнікі», — сказаў міністр.

Кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка заявіў, што ў планаванні аперацыі на Майдане прымалі ўдзел 26 супрацоўнікаў ФСБ Расіі.

Паводле яго слоў, гэтыя асобы прыбылі ва Украіну ў сярэдзіне студзеня, і ёсць інфармацыя, што групы былі размешчаны пад Кіевам на тэрыторыі вучэбнага цэнтра СБУ. Больш за тое, адзначыў Налівайчанка, туды былі праведзены лініі урадавай сувязі, і тагачасны старшыня СБУ Аляксандр Якіменка асабіста прыязджаў да іх на даклад.

Кіраўнік СБУ таксама паведаміў, што 108 узброеных байцоў спецпадраздзялення «Альфа» 18 лютага мелі намер штурмаваць Дом прафсаюзаў на Майдане Незалежнасці у Кіеве, дзе размяшчаўся штаб пратэстоўцаў.

Ён адзначыў, што байцы спецпадраздзялення, узброеныя аўтаматамі Калашнікава і снайперскімі вінтоўкамі нямецкай вытворчасці, высадзіліся на дах Дома прафсаюзаў, але іх спыніла ўзгаранне будынка, і яны вымушаныя былі адысці тым жа шляхам, якім прыйшлі.

Па словах Налівайчанкі, на наступны дзень у будынках па вуліцы Касцельнай, вуліцы Хрышчацік, 7/11, працавалі снайперы — 7 афіцэраў « Альфы». Яны працягвалі дзейнічаць і 20 лютага, дадаткова выставіўшы снайперскія пасты ў будынку Адміністрацыі прэзідэнта.

Як адзначыў Налівайчанка, зараз праходзяць допыты кіраўніцтва «Альфы», асобных байцоў спецпадраздзялення, яны супрацоўнічаюць са следствам.

Іншая частка байцоў «Альфы» разам з супрацоўнікамі «Беркута» збеглі ў Крым, і цяпер важна вярнуць іх і дапытаць.

Нагадаем, раней паведамлялася, што затрыманыя 12 байцоў «чорнай роты» «Беркута», як мяркуецца, якія стралялі па мітынгоўцах з агнястрэльнай зброі, уключаючы іх камандзіра.

Каментары79

Цяпер чытаюць

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй10

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы не дазволім уцягнуць сябе ў гэту вайну». Краіны НАТА адмовіліся далучацца да блакады Армузскага праліва25

МАРГ абурыўся, што ў Расіі прадаецца «Батькин резерв»15

Трамп пасля крытыкі выдаліў выяву, на якой ён прыпадобнены да Ісуса Хрыста4

На аўкцыёне прададуць лэндровэр, аформлены ў стылі Барбі1

У Віцебску спрабуюць вярнуць у строй рэдкі самалёт1

«Я Віктар Орбан, і я хачу вас павіншаваць». Мадзьяр расказаў пра сваю размову з Орбанам5

На будаўніцтве ЖК «Гулівер» у Мінску загінуў рабочы

Беларусь у сусветных лідарах па павольнасці мабільнага інтэрнэту2

Астранаўтку з «Артэміды-2» сустракала не толькі сям'я, але і любімы сабака ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй10

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць