Свет55

СБУ: Аперацыяй масавых забойстваў людзей на Майдане кіраваў Януковіч

Так званая антытэрарыстычная аперацыя па загадзе экс-кіраўніка СБУ Аляксандра Якіменкі была прыкрыццём для масавых забойстваў пратэстоўцаў. Пра гэта заявіў кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка.

Кіраўнік СБУ адзначыў, што ў злачыннай змове з былым міністрам унутраных спраў Віталём Захарчанкам былі аддадзены загады ўжываць зброю. Налівайчанка канкрэтызаваў 18 лютага ў 23.00 быў аддадзены злачынны загад, пасля якога 198 супрацоўнікаў «Альфы» пачалі дзейнічаць з даху Дома прафсаюзаў. Штурмавую групу спыніў пажар у доме.

Кіраўнік СБУ адзначыў, што штурмавікі былі ўзброеныя снайперскімі вінтоўкамі і АК.

Акрамя таго, па словах Налівайчанкі, снайперскія групы па сем афіцэраў дзейнічалі паблізу Адміністрацыі прэзідэнта 18 і 20 лютага.

«Цяпер былое кіраўніцтва «Альфы» дапытваецца і супрацоўнічае са следствам. Усе, хто выконваў злачынны загад, дапытваюцца следствам», — заявіў Налівайчанка.

Таксама кіраўнік СБУ заявіў: спланаванае ў выглядзе антытэрарыстычнай аперацыі прыкрыццё масавых забойстваў людзей праходзіла пад кіраўніцтвам экс-прэзідэнта Віктара Януковіча.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага41

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Зараз афіцыйна: у нядзелю ў Беларусі да +37°С2

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт3

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса70

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага41

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць