Усяго патроху33

Чаму на ўпакоўцы «Белрыбы» сербскі сцяг з беларускім арнаментам?

Блогер Глеб Лабадзенка сёння звярнуў увагу на дзіўную ўпакоўку прадукцыі кампаніі «Белрыба».

Філе селядцоў «Мацье», што прадаецца пад гандлёвай маркай «Рыбзавод», аздоблена сербскім сцягам — ён выглядае, як перакулены расійскі сцяг. У дадатак на белую паласу сцяга нанесены блакітны беларускі арнамент, ідэнтычны арнаменту на дзяржаўным сцягу Беларусі.

Хто і з якой мэтай стварыў такую кампазіцыю, карэспандэнт «НН» спытаў у начальніка аддзела маркетынга ААТ «Белрыба» Руслана Аніськава.

«Гэтая ўпакоўка стваралася яшчэ ў 2008 годзе прадпрыемствам «Мінскрыбпрам». Аднак «Мінскрыбпрама» ўжо фактычна не існуе, таму запытаць дызайнераў упакоўкі, што яны мелі на ўвазе, я не магу.

Людзі насамрэч звяртаюцца да нас з пытаннямі. Хтосьці бачыць на ўпакоўцы сербскі сцяг, хтосьці расійскі. Мы выкарыстоўвалі плёнку для ўпакоўкі, бо яе трэба было выпрацаваць: ведаеце, ужо закупленую ўпакоўку не прынята выкідаць.

Аднак нядаўна плёнка скончылася, і «Белрыба» больш не плануе выпускаць прадукцыю пад маркай «Рыбзавод». Таму неўзабаве філе ў гэтай упакоўцы знікне з прылаўкаў», — патлумачыў Аніськаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon4

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа ў апошні момант адмяніў сустрэчу з лідарамі Еўропы аб пытанні Украіны7

Студзень 2026 года ўвайшоў у пяцёрку самых цёплых першых месяцаў года ў свеце. Як гэта ні дзіўна для беларусаў

Трамп заявіў, што Пуцін гатовы да здзелкі. Каб толькі Зяленскі не спудлаваў18

Самы першы «Боінг» з флоту «Белавія» зрабіў свой апошні рэйс1

Мошэс: У ЕС змірыліся, што Лукашэнка назаўсёды застанецца ў зоне ўплыву Расіі24

У Мінску развіталіся з выдаўцом і кніганошам Раманам Цымберавым1

Беларус абакраў кватэру ў Італіі і пайшоў гуляць у латарэю

«Мы — у дупе». На вучэннях НАТА ў Эстоніі купка ўкраінскіх вайскоўцаў «знішчыла» за дзень два батальёны ўмоўнага праціўніка26

У Бабруйску выставілі на аўкцыён цэлы чатырохпавярховы дом па цане 10 кватэр

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon4

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць