Спорт2626

«Рускага маршу» 9 мая ў Мінску не будзе

Ніякага «Рускага маршу» клуб заўзятараў Russia Unites арганізоўваць не плануе, заявіў прэзідэнт клуба Эдуард Латыпаў.

У каментары, размешчаным 30 красавіка на сайце Russia Unites, адзначаецца, што ў шэрагу беларускіх і расійскіх СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што 9 мая ў Мінску нібыта адбудзецца нейкі «Рускі марш» з удзелам расійскіх хакейных фанатаў. У сваіх матэрыялах СМІ спасылаліся на прэзідэнта Russia Unites Латыпава.

Сапраўды, адзначаецца ў каментары клуба, у панядзелак, 28 красавіка, у Санкт-Пецярбургу адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная старту чэмпіянату свету па хакеі і адкрыцці Дома балельшчыкаў зборнай Расіі Russia Unites у Мінску на час правядзення чэмпіянату свету. У прыватнасці, пра запланаваныя акцыі балельшчыкаў паведаміла Балтыйскае інфармацыйнае агенцтва: «Адкрыццё чэмпіянату свету сёлета выпадае на 9 мая. Традыцыйна мы арганізуем мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Якраз 9 мая плануем арганізаваць калону расійскіх балельшчыкаў і паўдзельнічаць у мерапрыемствах у Мінску, — паведаміў Латыпаў. — Цяпер вядзём перамовы па гэтым пытанні з пасольствам РФ у Беларусі і з Мінгарвыканкамам, які займаецца арганізацыяй чэмпіянату свету».

У сваім каментары ад 30 красавіка Эдуард Латыпаў адзначае: «Вельмі шкада, што некаторыя СМІ, пагнаўшыся за гучнымі загалоўкамі, паведамілі пра нейкі «Рускі марш» у Мінску, у выніку чаго многія ўявілі сабе жахлівую карціну, як натоўп рускіх нацыяналістаў ідзе па сталіцы Беларусі, махаючы імперыялістычнымі сцягамі і выкрыкваючы «Слава Расіі».

«Адказна заяўляю: ніякага «Рускага маршу» клуб балельшчыкаў Russia Unites арганізоўваць не плануе. Але ў нас сапраўды есць дамоўленасць з уладамі Мінска аб тым, што расійскія балельшчыкі возьмуць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі.

9 мая — свята, якое аднолькава дарагое жыхарам Расіі, Беларусі і ўсіх краін, якія былі ўцягнутыя ў жахлівыя падзеі сярэдзіны мінулага стагоддзя. І мы ні ў якім разе не збіраемся перабольшваць ці прымяншаць заслугі кожнага народа ў гэтай агульнай Перамозе», — падкрэслівае кіраўнік клуба балельшчыкаў зборнай Расіі.

«Для ўсіх грамадзянаў Расіі святы абавязак — 9 мая аддаць даніну памяці і павагі подзвігу савецкіх салдат. І лагічна, што, апынуўшыся ў іншай краіне, расійскія балельшчыкі таксама захочуць ускласці вянкі да помнікаў героям. Тым больш што ў Беларусі, як і ў Расіі, Дзень Перамогі — дзяржаўнае свята. Наша ідэя — сабраць расійскіх балельшчыкаў разам, каб цэнтралізавана ўзяць удзел у тых мерапрыемствах, якія запланаваныя беларускімі ўладамі», — тлумачыць Латыпаў.

Ён таксама звяртае ўвагу, што год таму падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Хельсінкі клуб балельшчыкаў Russia Unites сумесна з пасольствам Расіі ў Фінляндыі таксама браў удзел ва ўскладанні вянкоў да мемарыяла ў гонар загінулых савецкіх ваеннапалонных.

Больш за тое, працягвае Латыпаў, «у Мінск з Расіі збіраецца выключна інтэлігентная публіка. Многія едуць сем'ямі».

Russia Unites — праект грамадскі, створаны для балельшчыкаў самімі балельшчыкамі, падкрэслівае яго кіраўнік. «Мы не трымаемся ніякіх палітычных, нацыяналістычных і іншых дыскрымінуючых ідэй, а таксама незалежныя ад якіх-небудзь дзяржаўных структур», — адзначаецца ў каментары.

Кіраўнік Russia Unites спадзяецца, што «не толькі 9 мая, але і ўсе наступныя дні чэмпіянату свету па хакеі пройдуць без эксцэсаў і распальвання нацыянальнай непрыязі, тым больш з улікам і без таго няпростага палітычнага становішча ў свеце».

Каментары26

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка25

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Дамоўленасці з Пуціным, што ён атрымае ўвесь Данбас, няма1

Тэрыторыю непрададзенай гістарычнай сядзібы ў Сенненскім раёне ператварылі ў сметнік

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь11

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску25

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка25

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць