Сілы антытэрарыстычнай аперацыі ў некалькі разоў перавышаюць сілы тэрарыстаў, таму апошнія не змогуць перамагчы «без дапамогі». Пра гэта паведаміў сам Гіркін у інтэрв'ю РІА «Новості».
«Калі мы не ўтрымаем горад, мы ўсе загінем, гэта цалкам зразумела. Я абяцаў, і мае людзі абяцалі, што мы не пакінем Славянск. Па маёй ацэнцы, сілы праціўніка, якія сканцэнтраваны вакол Славянска, перавышаюць нашы ў некалькі разоў, і самі мы горад не ўтрымаем», — сказаў Гіркін-Стралкоў.
«Мы будзем трымацца да канца, але калі не будзе падтрымкі, нас знішчаць», — адзначыў ён.
Ён таксама адзначыў, што падтрымлівае «сувязь у Маскве толькі са сваімі сябрамі, ніхто з іх не ўваходзіць у палітычныя эліты».
Раней СБУ апублікавала матэрыялы, якія даказваюць, што узброеных баевікоў-сепаратыстаў курыруе палкоўнік ГРУ Генштаба УС Расіі Ігар Гіркін, які дзейнічае пад псеўданімам «Стралкоў». Сярод апублікаваных дадзеных быў і адрас прапіскі дыверсанта ў Маскве, дзе пасля гэтага пабывалі ўкраінскія журналісты.
Каментары