Грамадства11

У Мінску затрыманы нацбол Аляксандр Палякоў

У Мінску затрыманы актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху Аляксандр Палякоў.

Як паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі, Палякова затрымалі 6 траўня, калі ён выходзіў з дому, і даставілі ва УУС Заводскага раёна Мінска.

Некалькі гадзін таму стала вядома, што нацболаў Дзмітрыя Паліенку, Дзяніса Сахара і Яўгена Контуша выклікаюць у міліцыю. З раніцы 6 траўня каля дзвярэй кватэр, дзе яны жывуць, «дзяжураць міліцыянты і невядомыя людзі ў цывільным, яны перыядычна звоняць у дамафон і дзвярны званок, патрабуюць у актывістаў прайсці з імі ў аддзяленне міліцыі», паведаміла прэс-служба руху. «Такая актыўнасць праваахоўнікаў звязана з нядаўняй акцыяй супраць палітычна матываваных пераследаў», — перакананыя ў аргкамітэце.

4 мая нацболы правялі ў Мінску акцыю, прымеркаваную да адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі. Ля галоўнага ўваходу ў парк Чалюскінцаў яны павесілі расцяжку з сімвалічнай фатаграфіяй кіраўніка дзяржавы ў цэнтры і надпісам «Усіх не пасадзіш!». Актывісты руху таксама распаўсюдзілі ў парку вялікая колькасць тэматычных улётак, якія растлумачваюць сутнасць акцыі.

«Гэтай акцыяй актывісты хочуць прыцягнуць увагу грамадзян, уладаў і замежных турыстаў да вострай праблеме палітычна матываваных рэпрэсій супраць грамадскіх і апазіцыйных актывістаў Беларусі. У тым ліку да так званых прэвентыўных арыштаў, калі іншадумцаў — грамадзян Беларусі ізалююць па фальшывых абвінавачваннях на час дзяржаўных святаў і іншых мерапрыемстваў толькі за іншае меркаванне, адрознае ад меркавання прэзідэнта, з нагоды грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне», — гаварылася паведамленні нацболаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд кіроўцу Lexus, які год таму пераблытаў педалі ў Маладзечне1

Расія закрыла чыгуначныя пункты пропуску на межах з Фінляндыяй, Эстоніяй і Латвіяй. Прычына і намер пакуль няясныя4

Каля Стоўбцаў міліцыя зрабіла налёт на закрыты музычны рэйв10

У Валожынскім раёне на пляж прыйшлі дзікія коні ВІДЭА4

Беларускі бензін для Расіі значна падаражэў2

У школьных сталоўках адмовяцца ад супоў у меню6

Вярхоўны суд ЗША вызначыў, што права на грамадзянства па нараджэнні застаецца ў сіле. Яго спрабаваў адмяніць Трамп

Ад спёкі патрэскалася траса M3 паблізу Раўбічаў1

«Дом, у якім…» Марыям Петрасян — расказваем пра культавую для пакалення 2010‑х кнігу-бестселер, якую пераклалі на беларускую мову2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плясці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць