Улада3030

Лукашэнка: Ваенная моц Расіі з'яўляецца абаронай інтарэсаў Беларусі

Моц Расіі ў ваенным плане з'яўляецца абаронай інтарэсаў Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 мая, назіраючы за планавай трэніроўкай у Нацыянальным цэнтры кіравання абаронай Расіі падчас рабочага візіту ў Маскву. 

Паводле меркавання беларускага лідара, адгэтуль і абавязак АДКБ па салідарнасці з Расійскай Федэрацыяй у зоне адказнасці Арганізацыі і сумесных дзеянням на вучэннях. «Крый божа нам давядзецца ў жыцці быць у такой сітуацыі, мы павінны быць разам», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. 

Падчас трэніроўкі да адпрацоўкі практычных вучэбна-баявых задач былі прыцягнутыя органы ваеннага кіравання ўсіх узроўняў, экіпажы стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў, падводных ракетаносцаў Ціхаакіянскага і Паўночнага флатоў, баявыя разлікі рухомых грунтавых ракетных комплексаў стратэгічнага прызначэння, ракетных войскаў і артылерыі Паўднёвага і Цэнтральнага ваенных акруг, сілы і сродкі, якія вырашаюць задачы забеспячэння паветрана-касмічнай абароны Расіі. 

Як заявіў Лукашэнка, трэніроўка з'яўляецца сведчаннем таго, што «Расіі ёсць чым абараняцца, ёсць чым нанесці ўдар па тых, хто хоча пагрэць рукі тут, на расійскай тэрыторыі, і вырашыць свае пытанні». 

Паводле яго слоў, для Беларусі гэта мерапрыемства важнае тым, што ў дзеянні была прадэманстравана праца комплексаў, якія стаяць на ўзбраенні ў тым ліку і беларускай арміі. 

Як лічыць Лукашэнка, сітуацыя, што складваецца, гаворыць аб тым, што ў свой час было прынята правільнае рашэнне пра аб'яднанне ў Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы. «Сёння ні Беларусь, ні Таджыкістан, Кыргызстан, Арменія, не кажучы ўжо пра Расію, не могуць спакойна жыць, не думаючы пра тое, што гэта далёка, што гэта не ў нас», — сказаў беларускі лідар на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. 

Ён адзначыў сімвалічнасць цяперашняй сустрэчы кіраўнікоў пяці дзяржаў напярэдадні Дня Перамогі. «Крый божа штосьці здарыцца, мы павінны быць гатовыя стаць спінай да спіны, як кажуць ваенныя людзі, і абараніць наш суверэнітэт і незалежнасць», — заявіў Лукашэнка. Паводле яго меркавання, «гэта асабліва важна ў той час, калі Захад фактычна пайшоў на эскалацыю напружанасці, але пакуль праз эканоміку, фінансы, спрабуючы ўвесці пэўныя эканамічныя санкцыі», гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. 

«Спроба націснуць на Расію, зразумела, адбіваецца на нас. І я ўпэўнены, што нам трэба ўнутрана мабілізаваць рэзервы, і мы прымножым тое, што ў нас было, без усякіх падачак ці абяцанняў з боку Захаду», — сказаў беларускі кіраўнік.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца7

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Ніводзін з новых спадарожнікаў, якія прэзентуюцца як расійскі аналаг Starlink, пакуль не выйшаў на належную арбіту2

Дарт Вэйдар адвёў сына ў школу ў Новай Баравой. Хто гэты тата мары? ФОТАФАКТ23

Германія закрывае расійскае консульства ў Боне і «Рускі дом» у Берліне26

Пятрухін шукаў, хто ж упершыню назваў палітвязня Папова «мадэратарам сацсетак Краіны для жыцця». І выйшаў на самога сябе20

У «Грыне» на Каменнай Горцы ў Мінску знікла электрычнасць ФОТАФАКТ1

«Сініцы — увогуле псіхі». Мінчанка пяць гадоў ратуе ў сваёй кватэры дзікіх птушак7

Прапагандыст Мукавозчык заклікаў «не ныць» тых, хто не можа купіць кватэру ў Мінску. А што з жыллём у яго самога?16

Мінск накрыла моцная навальніца ВІДЭА2

«А колькі шчасця ў вачах!» Кахно, Грыбалёва, Карпанаў і іншыя беларускія селебрыці адвялі дзяцей у школу ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца7

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць