Грамадства

Відавочца пра 25 Сакавіка: «Хлопцы падсаджвалі дзяўчат цераз плот, дзе іх прымаў гаспадар аднаго з прыватных дамкоў»

Я відавочца падзеяў 25 Сакавіка ў сталіцы.

На падыходзе да моста ў раёне Музкамэдыі мірнае шэсьце дэманстрантаў, што скіроўваліся з кветкамі да Акрэсьціна, сустрэў вайсковы кардон, які пачаў адціскаць людзей назад. Пачуліся выбухі шумавых гранат, утварыліся дымавыя заслоны. Народ, караскаючыся па брудным схіле, ратаваўся ля плота. Салдаты пагналі людзей па вузенькім праходзіку ля плота: некаторыя пачалі падаць, хтосьці сам мусіў зьбягаць уніз. Усіх, хто апынаўся ўнізе, жорстка зьбівалі дручкамі й нагамі. Пры гэтым спэцназаўцы брутальна лаяліся. Кідаючыся на ахвяру альбо цягнучы яе за сабой, мацюкаліся: «К ноге, я сказал! Животное, …!»

Некаторым з тых, хто змог утрымацца ля плота, пашчасьціла ўцячы: хлопцы падсаджвалі дзяўчат цераз плот, дзе іх прымаў гаспадар аднаго з прыватных дамкоў. Людзі на хаду дзячылі яму за дапамогу. Дай Бог, каб гэтага сумленнага чалавека не пасадзілі. За плотам людзі дробнымі купкамі ўцякалі праз двары, у якіх сутыкаліся з паўлічэнкаўскімі зачысткамі. Некаторых наганялі, а хтосьці здолеў уцячы. Дадому вярталіся хто як мог. Сярод адступоўцаў было чуваць: «Ну, цяпер ня сорамна глядзець сыну ў вочы. Наступным разам нас будзе болей!»

Так, гэта было страшна, жахліва страшна. Толькі ня там, а ў хаце, калі прыйшло ўсьведамленьне адноснае бясьпекі. Ад сьмяротнага жаху дух займае й сёньня. Безумоўна, убачанае не забудзецца ніколі. Але толькі знаходзячыся на піку гэтага страху, чалавек пераадольвае яго. Так спараджаецца нязломная вера, нескароная мужнасьць і неадольная прага Свабоды.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць