Свет7979

Саакашвілі ўвёў надзвычайнае становішча і цэнзуру

Прэзыдэнт Грузіі ўвёў у Тбілісі надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі Грузіі тэрмінам на 15 дзён, усім электронным і друкаваным СМІ забаронена зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю.


Здымкі BBC

Здымкі «Imedi»

8:05 Надзвычайнае становішча пашырана на ўсю тэрыторыю Грузіі тэрмінам на 15 дзён, усім электронным і друкаваным СМІ забаронена зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Выключэньне зроблена толькі для Грамадзкай тэлевізіі. Мэрыя Тбілісі ўводзіць ад сёньняшняга дня абмежаваньні на працу грамадзкага транспарту. Па здакладненых зьвестках Мінздраву на канец серады, у больніцы былі дастаўленыя 508 пацярпелых, сярод іх — 24 паліцыянты. У 3 выпадках спатрэбілася сур'ёзнае хірургічнае ўмяшальніцтва. 414 пацярпелых пасьля аказаньня дапамогі былі адпушчаныя дахаты, — паведамляе ИА «Новости-Грузия».

З блаґасфэры:

Апаратура ў будынках [незалежных тэлекаманій] была цалкам разгромленая, журналістаў паклалі на падлогу й адабралі мабільныя тэлефоны пад пагрозай зброі, а атрады паліцыі расправіліся зь людзьмі, якія сабраліся ў падтрымку ТВ-Імэдзі. А апазыцыйных лідэраў — Зьвіяда Дзыдзыгуры і Канстанціна Гамсахурдыя — арыштавалі. Няясны лёс Шалвы Натэлашвілі.

Напятасьць у горадзе паўсюль. У крамах насупраць дому, напрыклад, прадавачкі пілі валяр’янку й галасілі, што за жах дзеецца наўкола… Ходзяць чуткі пра тое, што будзе ўзброены супраціў ураду і нават ня выключаная грамадзянская вайна…

На гэты момант у Тбілісі перакрытыя ўсе цэнтральныя магістралі, аб’яўленае надзвычайнае становішча й паўсюль стаяць атрады паліцыі… Па ТВ круцяцца рэпартажы, якія кампрамэтуюць апазыцыю, ці ўвогуле нэўтральныя рэчы. Мой сябра, які працуе ў Салалакі (цэнтральны раён), ня мог прыехаць у Сабуртала (іншы цэнтральны раён), на вуліцы патрульныя атрады не прапускалі нікога й пагражалі расправай. …
У горадзе руху няма, мэтро не працуе, сьвятла няма практычна нідзе, інтэрнэт працуе з сур'ёзнымі перабоямі.  athanatoi

22:05 Міхаіл Саакашвілі ўвёў у Тбілісі надзвычайнае становішча. Рэжым надзвычайнага становішча будзе дзейнічаць 48 гадзін, у гэты пэрыяд СМІ забаронена перадаваць заклікі да выхаду грамадзян на вуліцу.

19.35 У памяшканьне грузінскай апазыцыйнай тэле- і радыёкарпарацыі "Імэдзі" ўварваўся спэцназ. Дыктары пасьпелі пра гэта паведаміць у жывым этэры і выказалі надзею, што здолеюць перайсьці на надзвычайны рэжым працы. Але сьледам за гэтым вяшчаньне перарвалася.

Тым часам пачаўся мітынг перад будынкам унівэрсытэту ў Батумі. Яго ўдзельнікі патрабуюць перастаць прымяняць сілу супраць дэманстрантаў у Тбілісі.

18:36 У Тбілісі працягваюцца сутыкненьні спэцназу з прыхільнікамі апазыцыі. Паліцыя зноў ужыла кулі, вадамёты, сьлёзацечны газ. Спэцназаўцаў закідалі камянямі.

Акцыя грузінскай апазыцыі працягваецца на новым месцы. Дэманстранты зьбіраюцца ў Метэхі, гістарычным месцы сталіцы паблізу старажытнага храму Ўзьнясеньня Багародзіцы, паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.

Улада і надалей мае намер змагацца зь мітынгоўшчыкамі спэцыяльнымі захадамі – сьлезацечным газам і вадамётамі.

Паводле розных крыніц, па дапамогу да лекараў зьвярнуліся каля 300 чалавек, пераважна тыя, хто дыхнуў газу. Лідэры апазыцыі і на новым месцы заклікаюць людзей "не рабіць ніводнага кроку назад".

Улада кваліфікуе свае крокі супраць апазыцыі як вымушаныя і настойвае на тым, што дыялёг магчымы толькі тады, калі ўдзельнікі акцый пратэсту разыйдуцца. Афіцыйны Тбілісі зазначае, што за акцыямі апазыцыі стаіць Масква, улада разглядае паліцэйскую акцыю як абарону сувэрэнітэту Грузіі і правапарадку.

Валерыя Навадворская: Калі Міхаіл Саакашвілі кажа пра руку Масквы, ён ніколькі не памыляецца…

Патрыярх усёй Грузіі Ільля Другі заклікаў уладу і апазыцыю сесьці за стол перамоваў. На думку кіраўніка Грузінскай праваслаўнай царквы, унутраны канфлікт выгадны нядобразычліўцам Грузіі.

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выступіў з тэлезваротам да нацыі. Было, у прыватнасьці, заяўлена, што Грузія адклікае пасла з Масквы, а таксама высылае расейскіх дяпляматаў з краіны. Прэзыдэнт заявіў, што Масква стаіць за падзеямі ў Тбілісі і можа выкарыстаць ц сваіх мэтах палітычную напружанасьць у Грузіі.

* * *

13.30 Паводле папярэдняй інфармацыі, пасьля разгону акцыі пратэсту на праспэкце Руставэлі ў больніцы Тбілісі дастаўленыя да 200 грамадзян.

У асноўным дыягназ — атручаньне. Пацярпелыя скардзяцца на тое, што ім пячэ твар і іх ванітуе, — паведамляе Грузия Online з спасылкай на «ИнтерПрессНьюс».

Тым часам МУС Грузіі сьцьвярджае, што газ, ужыты для разгону апазыцыі, не ўяўляе небясьпекі для здароўя, — паведамляе РИА Новости

Падразьдзяленьні спэцназу, апранутыя ў бронекамізэлькі й адгазьнікі, працягваюць вызваляць праспэкт Руставелі ад мітынгоўцаў і іх прыхільнікаў. Тым часам у цэнтар Тбілісі працягваюць сьцякацца натоўпы людзей, якія выражаюць пратэст сілавым дзеяньням уладаў. Як паведамляе канал «Імэдзі», гранаты зь сьлезацечным газам былі закінутыя ў царкву Кашвэці і ў будынак 1-й школы, разьмешчаны побач з парлямэнтам, дзе спрабавалі схавацца мітынгоўцы, — перадае ИА «Новости-Грузия»

***

Сёньня з раніцы прыхільнікі апазыцыі сталі зноў зьбірацца на праспэкце Руставелі. Колькасьць пратэстоўцаў дасягнула дзьвюх тысяч чалавек. Прадстаўнікі сілавых структур заклікалі натоўп разысьціся. Між мітынгоўцамі і праваахоўнікамі ўсчалася бойка. Адначасова ў цэнтар Тбілісі пачалі сьцягваць спэцназ і вадамёты. Мітынгоўцы паднялі рукі ўгору на знак таго, што іхняя акцыя мірная. Але пасьля па людзях сталі біць вадой з вадамётаў. Дадаткова спэцназ прымяніў сьлезацечны газ. Пасьля гэткай атакі плошча апусьцела.

З выкарыстаньнем інфармацыі РИА Новости

З блаґасфэры:

Апроч газу невядомага паходжаньня й дручкоў, супраць мітынгоўцаў прымяняліся гумовыя кулі.
Нягледзячы на вялікую колькасьць пацярпелых. людзі зноў спрабуюць прарвацца на праспэкт Руставелі. Паліцыя іх зьбівае.
На праспэкце Руставелі ў Тбілісі разьмешчаная апаратура, якая гасіць сыгналы грузінскіх тэлекампаній. Пра гэта паведаміла тэлекампанія “Імэдзі”, якая ўжо ня можа перадаваць зь месца падзей. Часткова яна карыстаецца жывымі ўключэньнямі кампаніі СNN. Жывую трансьляцыю зь мітынгу вядуць таксама ВВС й іншыя буйныя сусьветныя СМІ, — паведамляе з праспэкту Руставэлі блоґер Kornelij Glas

Відэарэпартаж BBC
Фотарэпартаж Газеты.ru

***

Досьвіткам серады грузінская паліцыя выцесьніла ўдзельнікаў акцыі пратэсту апазыцыі з плошчы перад парлямэнтам краіны ў Тбілісі.

Паводле папярэдніх зьвестак, у часе паліцэйскай акцыі былі затрыманыя некалькі чалавек, у тым ліку адзін з арганізатараў мітынгу і былы дзяржміністар Грузіі Георгій Хаіндрава.

Цяпер тэрыторыю перад парлямэнтам кантралюе паліцыя.

Апазыцыянэры плянавалі чарговы масавы мітынг на 12 гадзінаў дня.

Апроч таго, паведамляецца, што ў сераду апазыцыя плянавала паставіць перад парлямэнтам Грузіі намётавае мястэчка.

Мэр Тбілісі Гігі Угулава заявіў, што сталічная адміністрацыя забараніла ставіць намёты ў цэнтры гораду. Ён удакладніў, што цяпер рух па цэнтральнай вуліцы Тбілісі — праспэкце Руставелі — узноўлены.

«Мы прынялі рашэньне, якое ўгрунтаванае на здаровым сэнсе, — перадае словы мэра агенцтва Інтэрфакс. — Цяпер спэцыяльныя санітарныя службы праводзяць дэзынфэкцыю тэрыторыі».

Разам з тым, Угулава адзначыў, што жыхары Грузіі маюць права выражаць пратэст «у мірных формах».

Паводле BBC Russian

Каментары79

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»11

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

Праўладны блогер пахваліўся, што атрымаў смешны маёмасны падатак. Але ў каментарыях яго прымусілі раскрыць праўду5

У Новай Баравой машына на поўным ходзе збіла двух пешаходаў7

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»19

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»11

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →