Эканоміка1717

Мясніковіч: Традыцыйная мадэль развіцця прамысловасці сябе вычарпала

Аб неабходнасці прыняцця «рашучых мер па аздараўленні і глыбокай рэструктурызацыі прамысловага комплексу» заявіў сёння на пасяджэнні Савета міністраў Беларусі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

«Вынікі мінулага года і чатырох месяцаў гэтага сведчаць аб тым, што традыцыйная мадэль развіцця прамысловага комплексу вычарпала сябе». 

Як адзначыў Мясніковіч, калі ў будаўніцтве, АПК і ЖКГ створаны міжведамасныя групы, якія распрацоўваюць меры па ўдасканаленні дзейнасці гэтых галін, то ў прамысловасці — вядучай галіне краіны — такога няма, хоць сітуацыя тут больш складаная. 

«Мінпрам імкліва страчвае пазіцыі: яго доля ў агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці зніжаецца.

За тры пяцігодкі яна скарацілася на 5,5 працэнтнага пункта (з 20,3% да 14,8%), за чатыры месяца гэтага года ўпала яшчэ на 2 працэнтныя пункты — да 12,8%», — сказаў Мясніковіч. 

Акрамя таго, дадаў ён, доля прадпрыемстваў Мінпрама ў агульным аб'ёме прамвытворчасці зраўнялася з доляй прамысловых прадпрыемстваў сістэмы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Неабходна «тэрміновае комплекснае выпраўленне сітуацыі», заявіў кіраўнік урада і даручыў свайму першаму намесніку Уладзіміру Сямашку арганізаваць адпаведную працу.

Канцэптуальныя падыходы па вырашэнні праблем у прамысловасці павінны быць разгледжаныя прэзідыумам Саўміна не пазней за чэрвень і ўлічаныя ў планах на 2015 год. 

Паводле слоў Мясніковіча, найперш неабходна звярнуць увагу на ўдасканаленне сістэмы кіравання і зніжэнне затрат. «Холдынгі, на якія рабілі стаўку, рэальна пакуль яшчэ не пачалі працаваць», — прызнаў прэм'ер. Прычынай таму, паводле яго меркавання, з'яўляецца няправільны падыход да іх стварэння: часта гаворка ідзе толькі пра механічнае аб'яднанне некалькіх прадпрыемстваў. 

Мясніковіч паведаміў, што ўрад ужо ўнёс на разгляд кіраўніка дзяржавы праект указа, які прадугледжвае значныя змяненні ва ўмовах функцыянавання холдынгаў.

Прэм'ер папрасіў кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта аказаць садзейнічанне ў прыняцці гэтага дакумента. У прыватнасці, як лічыць Мясніковіч, «з 1 студзеня 2015 года трэба ўкараніць у холдынгах прынцып кансалідаванага плацельшчыка — вызваліць унутраныя абароты ад падаткаў». 

«Савету міністраў патрабуецца прыняцце аператыўных і сістэмных мер, каб расшываць вузкія месцы ў эканамічным развіцці. Пакуль урад так працаваць не можа. Па шматлікіх відавочных пытаннях рашэнні не прымаюцца даволі доўга, усё гразне ва ўзгадненнях, сумненнях», — канстатаваў прэм'ер-міністр і заклікаў урад больш аператыўна вырашаць пытанні эканамічнага характару.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў9

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць