Грамадства33

Журналістаў «Белсата» абстралялі ў раёне Славянска, двое італьянскіх журналістаў загінулі

Прадстаўнікі незалежнага тэлеканалу ехалі з Харкава ў Данецк, але мусілі затрымацца за некалькі кіламетраў ад блокпаста ўкраінскіх жаўнераў пад Славянскам – там пачаўся бой. Кулі паляцелі і ў бок аўтамабіля журналістаў «Белсату».

Журналісты Юрась Высоцкі, Сяргей Марчык і Алесь Баразенка мінулі самы спакойны раён на мяжы з сепаратысцкай Данецкай рэспублікай - мястэчка Ізюм - ды ехалі ў бок Славянску. Адзін з блокпастоў украінскіх жаўнераў ім удалося мінуць без перашкодаў. Да наступнага блокпаста яны не даехалі – пачулася страляніна і выбухі з мінамётаў. Карэспандэнты вырашылі перачакаць перастрэлку. Праз некалькі гадзінаў бою кулі паляцелі і ў бок аўтамабіля, у якім схаваліся журналісты.

«У наш бок паляцелі 5–6 куляў. Яны трапілі ў жалезную агароджу пры дарозе. Гэта толькі адзін–два метры ад нашай машыны. На нас былі бронекамізэлькі ды каскі, але ўсё адно было страшна», – распавёў Юрась Высоцкі.

Ніхто з журналістаў «Белсата» не пацярпеў, аднак яны атрымалі звесткі, што ў Славянску загінуў карэспандэнт з Італіі. Пасля здарэння здымачная група «Белсату» накіравалася ў Данецк, вырашыўшы абмінуць Славянск палявымі дарогамі.

«Напярэдадні выбараў сепаратысты актывізаваліся, тут вельмі неспакойна. Калі коратка ахарактарызаваць атмасферу перад выбарамі, то гэта – вайна. Больш дадаваць тут нічога не трэба. Калі не ўдасца трапіць у Данецк, паедзем у Харкаў, які лічыцца бяспечным», – расказаў Юрась Высоцкі.

Як пазней стала вядома, амаль у той самы час пад абстрэлам загінулі італьянскі журналіст і ягоны перакладчык, а французскі журналіст быў паранены.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў8

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як засцерагчы сябе ад спёкі3

«Геаграфія ўкраінскіх далёкабойных санкцый пастаянна пашыраецца». Зяленскі пракаментаваў удар «Фламінга» па заводзе, які вырабляе «Арэшнікі»5

Беларуса, які доўгі час жыў у Расіі і гандляваў запчасткамі, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

На Нямізе абвалілася шкляная сценка прыпынку1

Дзе ў Мінску можна купацца і якія ўмовы на пляжах2

Гіганцкая змяюка напалохала людзей у Мазыры. Высветлілася, што яе выгульваў 12‑гадовы хлопчык2

Беларусам за мяжой прапануюць аформіць пашпарт РР і падзарабіць — мутная схема2

Пекла ў Еўропе: самы гарачы чэрвеньскі дзень у гісторыі ў Германіі і Вялікабрытаніі, адменены канцэрты, колькасць загінулых расце17

Бельгія і Егіпет выйшлі ў плэй-оф мундыяля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў8

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць