25 мая ва Украіне прызначаныя выбары прэзідэнта Украіны, а таксама ў асобных населеных пунктах выбары ў мясцовыя органы ўлады, у прыватнасці ў Кіеве.

Выбарчыя ўчасткі зачыняцца а 20-й, дарэчы, два адкрыты ў Беларусі — у Мінску, і Брэсце.

У бюлетэні будуць прозвішчы 21 кандыдата.

На працягу выбарчай кампаніі заявілі аб сваім зняцця з прэзідэнцкай гонкі - Васіль Цушко, Аляксандр Кліменка, Зоран Шкір'як, Пятро Сіманенка, Алег Цароў, Наталля Каралеўская.

Фаварытам гонкі названы мільярдэр Пятро Парашэнка, але каб перамагчы ў першым туры, трэба набраць больш за 50%, а ў Парашэнкі пакуль — 33%.

Украінскія СМІ паведамляюць, што зачынены ўчасткі ў Данецку і Горлаўцы, хоць у самой вобласці ідзе галасаванне.

У Адэсе невядомыя спрабавалі падпаліць выбарчы ўчастак.

У Антрацыце і Лісічанску Луганскай вобласці сарваныя выбары мэраў. У Марыупалі не адчыніліся 13 выбарчых участкаў.

У Данецкай вобласці тэрарысты нападаюць на выбарчыя ўчасткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0