Станцыю метро «Малінаўка» плануецца адкрыць для пасажыраў у першай дэкадзе чэрвеня. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер унітарнага прадпрыемства «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна» Аляксей Мурач.
«Пробны цягнік прайшоў да станцыі метро «Малінаўка» 23 мая. Зараз мы завяршаем працы па канчатковым рэгуляванні сістэм і робім усё для таго, каб адкрыць станцыю ў першай дэкадзе чэрвеня», — сказаў Аляксей Мурач.
Станцыя метро «Малінаўка» пабудавана на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Ясеніна побач з мікрараёнамі Малінаўка і Брылевічы. Яна стане канцавым прыпынкам першай лініі Мінскага метрапалітэна на паўднёва-заходнім радыусе лініі. Даўжыня ўчастка падземных тунэляў ад суседняй станцыі «Пятроўшчына» да «Малінаўкі» складае 1,8 км.
-
Як уладкаваны клубнічны бізнэс, хто найбольш на ягадах зарабляе і чаму іх часам выкідаюць
-
Жыхара Лёзна пазбавілі права кіравання матацыклам за экстрэмальныя хуткасці і язду на заднім коле
-
Нечаканы бенефіцыяр рэпрэсій і масавай эміграцыі беларусаў — выручка гэтага расійскага бізнэсу ў Мінску вырасла на 4000%
Каментары