Грамадства77

Беларусы на апошнім месцы ў рэгіёне па выдатках на медыцыну

На медыцыну ў Беларусі трацяць каля $2200 на чалавека на год з улікам парытэту купчай здольнасці. Гэта найменшы паказчык сярод суседніх краін: у Польшчы і Літве ён амаль удвая вышэйшы, а ў Германіі — больш чым у чатыры разы. Пры гэтым каля траціны выдаткаў на ахову здароўя беларусы аплачваюць са сваёй кішэні.

Ілюстрацыйнае фота: LookByMedia

Беларусь застаецца аўтсайдарам сярод суседніх краін па выдатках на ахову здароўя. Паводле даных Сусветнага банка і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у 2023 годзе на медыцыну ў краіне накіроўвалася каля 6,6% ВУП. Для параўнання, у сярэднім па Еўрасаюзе гэты паказчык складае 10,5%, а ў Германіі дасягае 12,3%.

На гэта звяртаецца ўвага ў незалежным аглядзе беларускай сістэмы аховы здароўя, падрыхтаваным актывістамі незалежнага прафсаюза медыкаў пры падтрымцы Фонду медыцынскай салідарнасці Беларусі BYMEDSOL і праекта «Белыя халаты».

У пераліку на аднаго жыхара розніца выглядае яшчэ больш істотнай. У Беларусі выдаткі на ахову здароўя складаюць каля $2200 на год з улікам парытэту купчай здольнасці. У Расіі гэты паказчык перавышае $3200, у Латвіі — каля $3000, у Польшчы — амаль $4000, у Літве — больш за $4100. У Германіі на медыцыну трацяць каля $8800 на чалавека, а сярэдні паказчык у Еўрасаюзе складае каля $6700.

Іншымі словамі, Латвія траціць на аднаго жыхара ў 1,4 разу больш, чым Беларусь, Польшча і Літва — у 1,8—1,9, а Германія — прыкладна ў чатыры разы больш.

Адрозніваюцца і дзяржаўныя прыярытэты. У Беларусі на ахову здароўя накіроўваецца каля 11,7% усіх дзяржаўных выдаткаў. У краінах Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця гэты паказчык у сярэднім складае 15,1%.

Недахоп фінансавання мае практычныя наступствы. Як адзначаюць аўтары агляду, сучасная медыцына патрабуе не толькі бальніц і паліклінік, але і дарагога дыягнастычнага абсталявання, расходных матэрыялаў, лекаў, лабараторных сістэм і лічбавай інфраструктуры. Значная частка гэтай прадукцыі закупляецца за мяжой, таму краіны з большымі выдаткамі могуць хутчэй укараняць новыя тэхналогіі і забяспечваць шырэйшы доступ да сучаснага лячэння.

Пры гэтым каля траціны ўсіх выдаткаў на ахову здароўя ў Беларусі пакрываецца не дзяржавай, а самімі грамадзянамі і іншымі недзяржаўнымі крыніцамі.

Паводле даных Сусветнага банка, доля такіх прыватных выдаткаў складае каля 33,2%. Гэта азначае, што частка расходаў на лекі, дыягностыку і медыцынскія паслугі фактычна перакладаецца на пацыентаў.

Каментары7

  • .
    20.06.2026
    У аглядзе яшчэ звяртаюць увагу на нераўнамернасць узроўню медыцыны па рэгіёнах, "астраўкі" з рознай якасцю.
    Дадам, што нераўнамернасць ёсць і па тратах на чалавека. Як сярэдняя зарплата - статыстычны падман, так і сярэднія выдаткі на чалавека. Бо рэальна на спецыяльныя лякарні для чыноўнікаў і сілавікоў (карнікаў) выдзяляецца непрапарцыйна вялікая доля агульных расходаў на медыцыну.

    Усё сказанае паказвае антысацыяльны характар сучаснай дзяржавы, пры самаўпэўненай самарэкламе нібыта яна застаецца самай сацыяльнай.
    І фактычна самагенацыд. Праблема не ў беднасці толькі, а ў тым, што і доля, % выдаткаў малы пры той беднасці.

    Яшчэ б данесці гэтую статыстыку той лукашысцкай або абыякавай частцы беларусаў, якія з-за звужанага кругагляду працягваюць верыць у стабільнасць і нармальнасць стану аховы здароўя.

    Дакументы агляду распаўсюджваюцца праз Google Docs, што можа быць небяспечна для тых, хто адкрывае іх у Беларусі або ездзіць у Беларусь.
    Адкрывайце без лагіна ў гугл, а калі адкрылі, не забывайце выдаляць пасля са спіса нядаўніх і расшараных з вамі.
    Праблема, пра якую сістэмна забываюць нашыя ініцыятывы і СМІ.
  • Паспрачаюся
    20.06.2026
    нават з улікам купчай здольнасці - гэта маніпулятыўныя лічбы. Бо апроч валавых выдаткаў вельмі важна эфектыўнасць іх выкарыстання. І вось тут у Еўропах ёсць праблемкаа. Шмат грошай яны спускаюць у унітаз праз непамерныя і нічым не абмежаваныя (са столі проста часам) цэны на медыцынскія матэрыялы і паслугі. Ваданосава з яе фактурай , якую толькі дзнямі скасавалі, не дасць схлусіць. Так, гэтыя цэны пакрываюцца страхоўкай, але гэтыя нічым не спраўджаныя грошы усё роўна выдаткоўваюцца і размазваюцца па кішэнях усяго грамадства...
  • Вынік - дэмаграфічная катастрофа
    20.06.2026
    Вынік: смяротнасць у два разы перавысіла нараджальнасць.
    Бясплоддзе ў моладзі, інваліды 50+ гадоў, якім не даюць інваліднасць, а замест гэтага прымушаюць працваваць без пенсіі па інваліднасці на 5 гадоў больш, чым раней, да 58/63 гадоў.

    Лечаць і абследуюць толькі сілавікоў і чыноўнікаў.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць