Здарэнні99

Пад Мінскам жорстка забілі 41-гадовую жанчыну

29-гадовы мужчына напаў на жанчыну ля крамы ў Бараўлянах і некалькі разоў ударыў яе нажом. Пацярпелая праз гадзіну памерла ў рэанімацыі.

Злачынства на вачах у шматлікіх сведак адбылося 28 мая каля 16.00 у аграгарадку Лясны Мінскага раёна. 41-гадовая жанчына, медсястра «Мінскай абласной клінічнай бальніцы», вярталася з працы дадому, калі каля ўніверсама на вачах у шматлікіх сведак і відавочцаў на яе напаў малады чалавек.

«29-гадовы жыхар Лагойскага раёна нанёс жанчыне шматлікія колата-рэзаныя раненні (па дадзеных экспертаў, не менш за 11 ран рознага характару), з якімі пацярпелая была дастаўлена ў бальніцу, дзе праз гадзіну памерла», — распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Падазраваны быў затрыманы на месцы злачынства. «У бліжэйшы час затрыманаму будзе прад'яўленае абвінавачванне па п.6 ч.2 арт.139 КК РБ (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю ) і ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту «, паведамілі ў УСК.

Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць пазбаўленне волі ад 8 да 25 гадоў, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць23

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

Беларусы Варшавы запісалі праваслаўную літургію на роднай мове

Форвард хакейнага «Дынама-Мінск» хоча, каб заробак яму паднялі да мільёна даляраў за год. Два іншыя ўжо атрымліваюць амаль столькі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць