Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Нармалёвая прэса — заўжды "дэструктыўная":)

Бальшыня наведнікаў гэтага сайту апрыёры ўяўляе, чым дыхаюць, што вызнаюць стваральнікі "НН". Суворы чытач можа яшчэ і закінуць "здраду прынцыпам":) Але назаўтра зноў прыдзе на сайт… Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Вырашыў напісаць яшчэ адзін пост на тэму незалежнай прэсы. Бо як толькі пачынаецца дыскусія, хтосьці зазначае: усе мэдыі ад нечага ці ад некага залежаць.

(с) Рэпартэры бязь межаў

Дык вось, унясем пэўнасьць: пад незалежнай прэсай экспэрты заўжды маюць на ўвазе недзяржаўную, і толькі. Натуральна, у любое выданьне ўкладаюцца нейкія грошы, любая рэдакцыя праводзіць пэўную рэдакцыйную палітыку. Ня можа быць рафінавана аб'ектыўных мэдыяў, гэта міт.

Напрыклад, бальшыня наведнікаў гэтага сайту апрыёры ўяўляе, чым дыхаюць, што вызнаюць стваральнікі "НН". Суворы чытач можа яшчэ і закінуць "здраду прынцыпам":) Але назаўтра зноў прыдзе на сайт, бо тут, што б ні казалі, непараўнальна болей плюралізму, дыскусійнасці, чым у любым афіцыёзным выданьні.

Разам з тым, газэта ня мусіць быць аморфнай, ператварацца ў вінэгрэт меркаваньняў. Параўнайце любое выданьне зь інтэрнэт-форумам і адчуйце розьніцу. Добрыя газэты (у шырокім сэнсе, уключна зь сеціўнымі) цэняць і за добрую рэжысуру!

Плюралізм жа прэсы ў сталых дэмакратыях забясьпечваецца цераз тое, што паўнавартасна, без дыскрымінацыі і "зачыстак", функцыянуе шырокі спэктар СМІ. Там праблема даўно вырашылася дзякуючы таму, што фактычна няма дзяржаўнай прэсы (калі не лічыць сьціплых урадавых бюлетэняў з афіцыйнай хронікай). У нас жа — амаль што суцэльная манаполія. Гэта зьдзек з самае прыроды прэсы. Прычым жменька незалежных (ну, мы ж дамовіліся пра тэрміналёгію! :) мэдыяў — яшчэ і пад прэсынгам. Іх дыскрымінуюць, пазбаўляюць доступу да сыстэмы распаўсюду, друкарскай базы, проста да інфармацыі. Карацей, заганяюць у андэграўнд.

І нават у гэтых умовах, як бачым, робіцца дастаткова якасны прадукт, што мусяць хоцькі-няхоцькі прызнаваць і ва ўладных структурах. Толькі прэміяў за гэта рэдактары незалежных СМІ не дачакаюцца… Адміністрацыйны геній, як сьведчаць і рэкамэндацыі ўладных аналітыкаў, працуе ў адным кірунку: яшчэ болей заціснуць.

Стварэньне цывілізаваных умоў для мэдыяў фігуруе, дарэчы, у ліку 12 прапаноў Эўразьвязу. Другім пунктам, заўважце! Але гэты пункт неяк у цені. Найперш кажуць пра лепшыя ўмовы для партыяў, пра зьмену выбарчага заканадаўства. Між тым нават карэкцыя заканадаўства сама па сабе ня вырашыць праблему дэмакратызацыі. Калі на тое, дык і цяперашняя Канстытуцыя пярэсьціць лібэральнымі нормамі. Але ж — самі ведаеце…

Менавіта прэса, якая не падпарадкоўваецца дзяржаўнаму апарату, здольная падтрымліваць і кантраляваць нормы канкурэнтнага палітычнага жыцьця. На Захадзе ўся прэса — жорсткая ў дачыненьні да чыноўнікаў, увогуле публічных фігураў. То бок, калі карыстацца катэгорыямі айчыннага начальства, там мэдыі спрэс "апазыцыйныя" і "дэструктыўныя". Так, яны разбураюць — разбураюць дыктат апарату (ствараючы пры гэтым моц грамадзянскай супольнасьці).

І соль у тым, што на іншыя СМІ там ня згоднае само грамадзтва. Бо іначай як даведацца, наколькі спраўна выконваюць місію слугі народу, каторых грамада ўтрымлівае на свае падаткі?

Так што там ніводзін мэдыйны бізнэсовец (дарэчы, памылкова лічыць, што рэй вядуць толькі яны, але гэта асобная вялікая тэма) ня стане марнаваць грошы на сэрвільныя лісткі. Каму яны патрэбныя ў нармалёвай краіне?

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку6

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў10

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні53

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

Усіх супрацоўнікаў Mak.by пераабуюць у лідскія кеды15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку6

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць