Vovan222: З Лукашэнкам размаўляў я. Але выклалі размову першымі спецслужбы

Пранкер Vovan222 пацвердзіў, што разыграў Лукашэнку, але кажа, што ў сеціва трапіў не яго запіс.
Vovan222: «Запіс, які ўчора з'явіўся, не мой. Яго зрабіў нехта старонні. Я планаваў яшчэ раз пагаварыць з Лукашэнкам. Запіс быў зроблены ў суботу. А ўжо ў ноч з нядзелі на панядзелак у фэйсбуку Мустафы Наема з'явіўся допіс наконт гэтай размовы. Вельмі дэтальны. І выглядала гэта нібы рэальная размова.
А на наступны ранак з'явіўся ў адным з украінскіх СМІ гэты запіс.
Магчыма, Аляксандра Рыгоравіча слухалі спецслужбы», — мяркуе Ваван.
16 чэрвеня ў распараджэнні рэдакцыі LB.ua апынуўся аўдыёзапіс, на якім чалавек, голас якога падобны да голасу народнага дэпутата Віктара Януковіча-малодшага, гаворыць з іншым, чый голас падобны да голасу прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
У размове Аляксандар Лукашэнка пацвярджае свой намер даць у Беларусі прытулак экс-прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу. Прэс-служба беларускага кіраўніка каментаваць аўдыёзапіс адмаўляецца.
Каментары