Улада11

Цімоха Вострыкава пахавалі пад Гомелем

Вязьня сталінскіх лягераў Цімоха Вострыкава пахавалі на вясковых могілках у Раманавічах пад Гомелем. На пахаваньні ўдзельніка групы «Дванаццатка» прысутнічалі каля 40 чалавек, сярод якіх сваякі, знаёмыя і грамадзкія актывісты.

Вязня сталінскіх лагераў Цімоха Вострыкавапахавалі на вясковых могілках у Раманавічах пад Гомелем. Сёння на пахаванні ўдзельніка групы «Дванаццатка» прысутнічала каля 40 чалавек, сярод якіх сваякі, знаёмыя і грамадскія актывісты Гомеля. Развітацца з нябожчыкам прыехаў пратэстанцкі святар і былы вязень Эрнэст Сабіла. У развітальным слове святар распавёў пра акалічнасці свайго знаёмства з Вострыкавым, якое адбылося ў 1950‑х гадах у адным з канцлагераў Мардовіі.

«Цімох Вострыкаў вельмі мужна трымаўся ва ўмовах зняволення. У лагеры група беларускай моладзі гуртавалася вакол яго. Ён быў шчырым беларусам, які ўласным прыкладам даводзіў ідэю служэння сваёй краіне. З яго смерцю 13 лістапада Беларусь страціла сапраўданага змагара за незалежнасць і свабоду», — успамінаў пра сябра Сабіла.

Пасля святар зачытаў урыўкі з Евангелля, а таксама развітальную малітву.

Цімоха Вострыкава пахавалі на вясковых могілках у Раманавічах, якія знаходзяцца на ўзгорку над ракой Іпуць. Сваякі і актывісты дэмакратычнага руху Гомеля агарнулі труну нябожчыка бел‑чырвона‑белым сцягам і ўсклалі кветкі да магілы.

Пра сваё знаёмства з Цімохам Вострыкавым распавёў першы старшыня краязнаўчай арганізацыі «Талака» і гомельскага БНФ Алесь Яўсеенка.

‑ У перыяд «шушкевіцкай адлігі» нам удалося знайсці ў архівах звесткі пра жывых сведкаў антысавецкага супраціву, сярод якіх не апошнім чалавекам быў Цімох Вострыкаў. У пачатку 90‑х, падчас аднаго са святкаванняў 25 сакавіка, я ўпершыню ўбачыў ужо немаладога Вострыкава. Пры знаёмстве ён так мне сціснуў руку, што я адчуў сябе хлопчыкам, хаця сам займаўся спортам. Як выявілася, Цімох Вострыкаў сур’ёзна займаўся джыў‑джытсу і цяжкай атлетыкай. Ягоныя фізічныя дадзеныя дапамагалі перанесці жахі зняволення ў канцлагерах, у якіх ён правёў 22 гады. З расповедаў Вострыкава вынікала, што ў вязніцах ён супраціўляўся парадкам крымінальных аўтарытэтаў, якія хацелі падпарадкаваць сабе палітычных. Аднаго разу Вострыкаў проста зламаў руку аднаму з крымінальных лідэраў, калі той хацеў яго зарэзаць.

Дарэчы, напярэдадні смерці Цімоха Вострыкава па АНТ паўторна прайшоў дакументальны фільм Ксеніі Бахаравай «Рэзідэнт дзвюх разведак», прысвечаны дзейнасці «шпіёнскай групы «Чацверка».

Паўнамоцны прадстаўнік Рады БНР Цімох Вострыкаў высадзіўся з парашутам у Беларусі ў верасні 1952 года, але неўзабаве быў арыштаваны. Цягам наступных 22 гадоў ён правёў у бальшавіцкіх вязніцах. У 1975 годзе быў вызвалены і вярнуўся на Радзіму. Да скону Вострыкаў жыў у Гомелі.

Радыё Рацыя

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых10

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку2

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх5

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць