Грамадства88

Міністр спорту зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве з царквой

«Супрацоўніцтва з царквой дае духоўную апору нашым спартсменам, дазваляе ім умацоўваць сілу волі, цярпенне, настойлівасць у дасягненні намечаных мэтаў», — заявіў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко на пасяджэнні каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай праваслаўнай царквой.

Пасяджэнне прайшло ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі пры ўдзеле кіраўніка БПЦ Паўла, паведаміла 11 ліпеня прэс-служба Мінспорту.

Шамко нагадаў, што міністэрства і Беларуская праваслаўная царква яшчэ ў 2004 годзе падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне па розных кірунках: патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне; супрацоўніцтва ў развіцці спорту і турызму; сацыяльная і псіхалагічная работа.

Міністр прапанаваў стварыць пры экзархаце БПЦ грамадскі савет, у склад якога ўвойдуць супрацоўнікі Мінспорту для падрыхтоўкі праграмы супрацоўніцтва, разлічанай на найбліжэйшыя два гады (перадалімпійскі перыяд) і напоўненай канкрэтнымі мерапрыемствамі, з указаннем тэрмінаў выканання і пералікам адказных асоб.

У праграму могуць увайсці мерапрыемствы, звязаныя з удзелам прадстаўнікоў царквы ў адкрыцці спаборніцтваў і новых спартыўных аб'ектаў, провадамі каманд на міжнародныя турніры, аказаннем спартыўнымі арганізацыямі садзейнічання БПЦ у правядзенні рэстаўрацыі, рамонту, аднаўлення і будаўніцтва храмаў, іншых культавых будынкаў і збудаванняў.

«Мы зацікаўленыя ў больш цесным супрацоўніцтве царквы з нашымі нацыянальнымі камандамі, бо рэгулярна патрабуецца дадатковая дапамога ў фарміраванні ў прафесійных спартсменаў матывацыі самаадданага служэння Айчыне і падтрымання высокага іміджу Беларусі на міжнароднай арэне», — сказаў міністр.

Ён заявіў, што трэнеры напэўна прымуць дапамогу святароў у фарміраванні маральна-псіхалагічнай устойлівасці спартсменаў у экстрэмальных умовах надзвычайных нагрузак.

Шамко прапанаваў таксама актывізаваць працу па правядзенні спартыўных спаборніцтваў сярод святароў розных прыходаў, адзначыўшы, што міністэрства гатова аказваць практычную дапамогу ў арганізацыіх гэтых спаборніцтваў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч29

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч29

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць