Усяго патроху22

Дзень эмоцый і добрага настрою

21 лiстапада — сусветны дзень прывiтанняў.

21 лiстапада — сусветны дзень прывiтанняў. Ён адзначаецца штогод з 1973 года. Ідэя дня прывiтанняў з’явiлася ў разгар халоднай вайны i належыць двум братам‑амерыканцам — Майклу i Браяну Маккомакам. Позняй восенню 1973‑га, сустрэўшыся ў штаце Небраска, браты адаслалi пiсьмы ва ўсе канцы свету з ветлiвымi прывiтаннямi ў знак пратэсту супраць узмацнення мiжнароднай напружанасцi. У пiсьмах была просьба павiтаць яшчэ каго‑небудзь… У вынiку iдэя знайшла падтрымку не толькi ў простых людзей, але i ў кiраўнiкоў дзяржаў. З таго часу 21 лiстапада — Сусветны дзень прывiтанняў, радасных эмоцый i добрага настрою.

Напярэдаднi Сусветнага дня прывiтанняў мы спыталi, каму б хацелi перадаць прывiтаннi людзi вядомыя i адказныя.

Вольга Барабаншчыкава, спявачка i тэлевядучая:

— Паколькi зараз я знаходжуся ў Амерыцы, хачу перадаць прывiтанне ўсiм маiм блiзкiм i знаёмым на радзiме. Чакайце, хутка я буду дома.

Асоль Слiвец, прызёр чэмпiянатаў свету па фрыстайлу:

— Прывiтанне я перадала б Дзеду Марозу, у мяне проста зараз навагоднi настрой. Усiх астатнiх, здаецца, я бачу кожны дзень… А яшчэ хацела б павiтаць сваю сяброўку Наташу, якая, дарэчы, была сведкай на маiм вяселлi, i яе мужа Славу. Мы сябравалi з самага дзяцiнства. Цяпер Наташа жыве ў Канадзе, у горадзе Ванкуверы. Калi мы бачымся раз у год — гэта вялiкая ўдача, размаўляем у асноўным па тэлефоне цi па электроннай пошце. Дзiму Раку прывiтанне, хоць ён i тут жыве. Ён добры чалавек, i ўсё ў яго будзе добра. Прывiтанне дзвюм маiм бабулям i дзядулю. Яны жывуць у Мiнску, але ў розных канцах горада, бачымся не вельмi часта. Але бабулi глыбока ў курсе маёй прафесii, iмкнуцца разабрацца ў тонкасцях лыжнай акрабатыкi…

Алена Пенязь, прэс‑сакратар Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя:

— У мяне два прафесiйныя прывiтаннi. Першае — двум беларускiм удзельнiкам 53‑й расiйскай антарктычнай экспедыцыi. Гэта Аляксей Гайдашоў i Вiктар Дзёмiн. Апошнi, дарэчы, самы малады беларускi палярнiк — яму ўсяго 21 год. У iх сезонная экспедыцыя, i дадому яны вернуцца толькi праз паўгода.

Другое прывiтанне ўдзельнiкам мiжнароднага семiнара «Вугляроднае фiнансаванне: перспектывы i роля ў нацыянальнай палiтыцы па прадухiленні змен клiмату», якi два днi праходзiць у гарадской ратушы. Гэта спецыялiсты з Беларусi, Расii, Аўстрыi, Швецыi, ЗША, Славенii, Японii.

Асаблiвае прывiтанне выпускнiкам факультэта журналiстыкi БДУ 2001 года…

Данiла Далматаў, член камiтэта спаборнiцтваў па джып‑трыялу Беларускай аўтамабiльнай федэрацыi:

— У сувязi з заканчэннем аўтаспартыўнага сезона ў Беларусi перадаю прывiтанне ўсiм пераможцам розных спаборнiцтваў усiх катэгорый. А таксама арганiзатарам спаборнiцтваў i журналiстам, якiя нам дапамагалi. Прывiтанне ўсiм аматарам аўтаспорту, якiя сачылi за спаборнiцтвамi. У наступным сезоне пажадаю прыгожых i запамiнальных момантаў i сумленнай барацьбы. Акрамя таго, прывiтанне маёй дзяўчыне Таццяне, яна — мой вельмi добры памочнiк.

Алена Кравец, «Звязда»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў спіс краін свету з самай нізкай нараджальнасцю8

Блогер Улад Бумага выйграў суд за брэнд і ашчадзіў грошы1

На Блізкім Усходзе ёсць краіна, якая ад блакады Армузскага праліва толькі выйграла6

У Ваўкавыску прадавачка мяккіх цацак заявіла ў міліцыю пра крадзеж. Злодзей аказаўся нечаканы3

Севярынец і Дашкевіч атрымалі ордэны Пагоні БНР4

Беларускі ВУП упершыню сёлета перавысіў узровень мінулага года

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка22

Абяцаная кавярня ў мінскай воданапорнай вежы пакуль так і не адкрылася1

Вядомы брытанскі відэаблогер склаў рэйтынг краін былога СССР. Беларусь паставіў на першае месца. Чаму?22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць