Жырыноўскі ў тэлефоннай размове з генералам Уладзімірам Анцюфеевым, які называе сябе віцэ-прэм'ерам па сілавых пытаннях «ДНР», паабяцаў яму ўсю неабходную дапамогу на самым высокім узроўні.
У запісу, які трапіў да ТСН, «віцэ-прэм'ер» скардзіцца, што ўкраінскія ваенныя ціснуць на пазіцыі тэрарыстаў, нават прарваліся ў Данецк, і просіць ўсялякай падтрымкі, асабліва «палітычнай на самым высокім узроўні».
«Нягледзячы на наш актыўны супраціў, мы доўга не пратрымаемся. Мы разлічваем на вашу палітычную падтрымку. Вас і вашай партыі. Неабходна ўмяшанне на самым высокім узроўні», — папрасіў баявік.
«Палітычную падтрымку заўсёды акажам, але вам падтрымка патрэбна і іншая, каб вы маглі процідзейнічаць», — сказаў Жырыноўскі.
«Віцэ-прэм'ер» таксама адзначыў, што
перамога ўкраінскіх вайскоўцаў на Усходзе зробіць Парашэнку «галоўным на еўрапейскай прасторы», а гэта генерал называе «спускавым кручком для расійскай бяспекі».
Уладзімір Анцюфееў нарадзіўся ў Новасібірску. Ён незаконна перасёк ўкраінскую мяжу 11 ліпеня 2014 г. і на тэрыторыі «ДНР» узяў на сябе ролю віцэ-прэм'ера па сілавым пытаннях.
Да гэтага на працягу 20 гадоў Анцюфееў займаў пасаду кіраўніка КДБ непрызнанай рэспублікі Прыднястроўе.
Цяпер спрабуе стварыць сілавыя ведамствы ДНР — міністэрства бяспекі, унутраных справаў і пракуратуру.
Каментары