Грамадства1919

Макей: Як можа ставіцца нармальны чалавек да таго, што адбываецца ва Украіне?

У падзеях ва Украіне на першы план выходзяць пытанні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.

Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю праграме «Тыдзень» тэлеканала «СТБ».

«Як можа ставіцца нармальны чалавек да таго, што адбываецца ва Украіне? Вядома ж, негатыўна. Праблема ў тым, што сітуацыя ва Украіне ўжо становіцца не толькі ўнутрыўкраінскай і нават не рэгіянальнай, яна выйшла ўжо на міжнародны ўзровень. Я маю на ўвазе апошнія падзеі, звязаныя з падзеннем малайзійскага самалёта, які быў збіты над тэрыторыяй Украіны. Пытанні і рэгіянальнай, і міжнароднай бяспекі выходзяць на першы план», - заявіў міністр.

«Лічу, што гэта абсалютна зрэжысіраваная кампанія, за якой стаяць эканамічныя, у першую чаргу энергетычныя, а таксама палітычныя інтарэсы. Рана ці позна гісторыя ўсё расставіць па сваіх месцах», - падкрэсліў Уладзімір Макей.

«Нашы падыходы да падзей ва Украіне заўсёды былі выразнымі і зразумелымі. Мы выступалі за тое, каб праз дыялог, узаемадзеянне ўсіх уключаных у гэты працэс сіл ва Украіне былі ўстаноўлены мір, спакой і стабільнасць. Такія падыходы і застаюцца, — сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. — Для нас Украіна — вельмі важны гандлёва-эканамічны партнёр. Але яшчэ і брацкі народ. Мы хацелі б, каб там як мага хутчэй сітуацыя стабілізавалася і каб мы маглі ў нармальным духу прадаўжаць ранейшае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах нашага ўзаемадзеяння».

Уладзімір Макей пракаментаваў той факт, што ў сувязі з украінскімі падзеямі краіны НАТА актыўна ўзмацняюць ваенную прысутнасць у непасрэднай блізкасці ад Беларусі.

«Зноў-такі, наша рэакцыя адназначная. Калі паглядзець на гісторыю ўзаемаадносін НАТА з дзяржавамі постсавецкай прасторы, то мы заўсёды чулі з боку НАТА запэўненні, што НАТА не ўяўляе сабой ніякай пагрозы, што выступае за мір і стабільнасць у Еўропе і ў свеце ў цэлым, - адзначыў міністр. - Але паглядзіце на факты. У свой час Гарбачову давалі запэўненні, што НАТА не будзе рухацца на ўсход, і рабілі іншыя заявы. У выніку падманулі. Пры Ельцыне таксама многія палітыкі глядзелі праз ружовыя акуляры на ўзаемаадносіны з НАТА. У выніку адбылося тое, што НАТА ўшчыльную падышло да граніц Беларусі, Расіі, да іншых дзяржаў».

«А цяпер падзеі ва Украіне выкарыстоўваюцца некаторымі краінамі для таго, каб пад выглядам абароны іх бяспекі размясціць у сябе на тэрыторыі нейкія групоўкі НАТА, дадатковыя самалёты і г.д. і да т.п.

Мы ўсё гэта цудоўна бачым, адсочваем. І, зразумела, у гэтай сітуацыі рэакцыя будзе адэкватнай», - падкрэсліў Уладзімір Макей.

У сувязі з гэтым міністр нагадаў, што ў Беларусі ёсць адпаведная дамоўленасць у Саюзнай дзяржаве ў ваеннай сферы, краіна з'яўляецца ўдзельніцай АДКБ. «Мы будзем уважліва назіраць за далейшым перамяшчэннем НАТА на ўсход, і гэта пытанне будзе ў полі зроку кіраўнікоў дзяржаў АДКБ і Саюзнай дзяржавы. Вядома ж, апошнія падзеі ў рэгіёне, у тым ліку рух НАТА на ўсход і размяшчэнне груповак НАТА ў некаторых нашых суседніх дзяржавах, не садзейнічае ўмацаванню бяспекі ў рэгіёне, ды і ў свеце ў цэлым», - рэзюмаваў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Каментары19

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць