Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»44

Як з сабачага хваста сіта

…Друкаваныя адбіткі глядзелі нават на сьвятло ў пошуках замаскаванай сыянісцкай сымболікі:) Згадвае ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Калі меркаваны новы парадак сэлекцыі для ахвотных стаць журналістамі, юрыстамі і г.д. параўнаць з савецкай завядзёнкай, дык варта прызнаць, што пры камуністычным таталітарызьме было вальней :)

Я паступаў на журфак БДУ ў 75-м. Трэ' было мець ня меней за тры публікацыі ды характарыстыку-рэкамэндацыю з тае рэдакцыі, зь якой супрацоўнічаў. Я тады ўжо стала друкаваўся ў сваёй раёнцы і патрэбную паперу атрымаў без праблем і без аніякай пратэкцыі (дый не было ў бацькоў-вяскоўцаў нейкай "валасатае рукі").

Карацей, уладная "вэртыкаль" да гэтай справы ніякага дачыненьня ня мела. Канешне, сам тагачасны друк быў цалкам кіраваны партыйна-дзяржаўным апаратам. Але асабіста мне ў раёнцы далі карт-блянш, і пісаў я пераважна гумарэскі. У іх дазвалялася нават трохі крытыкаваць асобныя недахопы савецкай рэчаіснасьці.

Дзядзькі-раёншчыкі, стомленыя сваім канвэерам, былі шчыра радыя няштатнаму аўтару, які яшчэ і сам піша. Хто ня ведае: за тымі часамі ад мэдыяў патрабавалася мець шырокі актыў з прадстаўнікоў розных слаёў грамадзтва, каб ілюставаць тэзу, што газэта ў савецкай краіне ёсьць трыбунаю ды творчасьцю масаў. І нават ганарарны фонд быў строга падзелены ў прапорцыі 40:60. Большую частку належала так ці іначай выплочваць няштатнікам. А паколькі ў раёнку ніхто надта не пісаў, то карэспандэнты мелі так званую адпрацоўку — кляпалі дубовыя артыкулы за подпісамі даярак, камбайнэраў, брыгадзіраў і г.д.

Так што, самі разумееце, маю творчасьць прынялі на ўра. Зь ідэалягічным вычварэнствам давялося сутыкнуцца пазьней, калі ў якасьці студэнта-практыканта іншым разам заносіў палосы з друкарні ў галоўліт — цэнзуру. Там друкаваныя адбіткі глядзелі нават на сьвятло ў пошуках замаскаванай сыянісцкай сымболікі:) Але гэта ўжо асобны сюжэт, мо' як-небудзь распавяду.

Што ж да цяперашніх меркаваных навацый, то жаданага для ініцыятараў эфэкту яны не дадуць. Узьнікне новая карупцыйная зона: гэтую небясьпеку, паводле "Эўрарадыё", прызнае нават добра вядомы аматарам артаграфіі:) дэпутат Здановіч. Зразумела таксама, што атрыманыя за хабар ці па знаёмстве рэкамэндацыі ня будуць гарантам адданасьці рэжыму.

Сьвядома ж апазыцыйная моладзь будзе атрымліваць адукацыю за мяжой (як гэта робіцца ўжо і зараз). Не забывайма: да Вільні, дзе месьціцца ЭГУ, ад Менску бліжэй, чым да нашых абласных цэнтраў. Прычым адукацыя там эўрапейская, без саўковых замарочак.

Вось пра гэта ў 75-м нават і ня марылася:)

Каментары4

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын17

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

За тыдзень вайны з Іранам краіны Блізкага Усходу выкарысталі больш ракет Patriot, чым атрымала Украіна за чатыры гады вайны8

«Бывае стан, калі не можаш спаць, бо дрэнна». Чым скончылася перасадка касцявога мозгу ў маладога беларускага музыкі Генры

Ці дайшла зорка «Універа» на вяселле мінчанкі Лізаветы, куды яго клікаў увесь Threads?2

У Беларусі здымуць серыял аб праблемах у сем'ях сілавікоў у 2020 годзе22

У Мінску пенсіянерку заціснула дзвярыма аўтобуса, і яна апынулася пад коламі2

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»2

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын17

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць