Грамадства22

Інфармацыю аб узнагароджанні Бакіева ордэнам Дружбы народаў у Мінску не каментуюць

У Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі і беларускім МЗС не каментуюць інфармацыю аб узнагароджанні звергнутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева высокай дзяржаўнай узнагародай Рэспублікі Беларусь — ордэнам Дружбы народаў.

Паведамленні аб узнагароджанні Бакіева ў Беларусі ордэнам Дружбы народаў распаўсюдзілі 5 жніўня некаторыя кіргізскія СМІ. У прыватнасці, партал www.kabarlar.org апублікаваў фотаздымкі ордэна і віншавальнага ліста Бакіеву за подпісам Аляксандра Лукашэнкі, якое датаванае 1 жніўня 2014 года — у дзень нараджэння экс-прэзідэнта Кыргызстана.

«Паважаны Курманбек Саліевіч, дарагі сябар. Шчыра віншую цябе з юбілеем. І вельмі рады, што ты адзначаеш яго ў Беларусі. Кожны чалавек, і тым больш палітычны і дзяржаўны дзеяч, перажывае няпростыя моманты. Пры гэтым слабыя людзі ламаюцца, моцныя становяцца яшчэ больш мацнейшымі і праходзяць сапраўднае гартаванне, — гаворыцца ў лісце. — Перакананы, што тая несправядлівасць, з якой табе давялося сутыкнуцца, рана ці позна закончыцца. І ты вернешся на родную зямлю як палітык, які ўнёс вялікі ўклад у яе працвітанне і дабрабыт. І самае галоўнае — ты вельмі багаты чалавек, таму што ў цябе ёсць не толькі Кыргызстан, але і твая другая Радзіма — Беларусь».

Пасол Беларусі ў Бішкеку Віктар Дзенісенка быў выкліканы ў МЗС Кыргызстана для тлумачэнняў наконт гэтага, паведаміла 6 жніўня інфармагенцтва 24.kg. Пасла, у прыватнасці, папрасілі афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі. Дзенісенка заявіў, што «не валодае падобнымі звесткамі», і «абяцаў праінфармаваць МЗС Кыргызстана «па сутнасці закранутага пытання ў самы найбліжэйшы час».

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі БелаПАН не сталі каментаваць сітуацыю з выклікам пасла ў МЗС Кыргызстана. А кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Андрэй Папоў на пытанне, ці падпісваў Аляксандр Лукашэнка ўказ аб узнагароджанні Курманбека Бакіева ордэнам Дружбы народаў, заявіў, што ніякай інфармацыі наконт гэтага ў яго няма.

***

Курманбек Бакіеў займаў пасаду прэзідэнта Кыргызстана з 2005 года. 19 красавіка 2010 года пасля дзяржаўнага перавароту ён з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі прыехаў у Беларусь па асабістым запрашэнні Лукашэнкі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у жніўні таго ж года ён атрымаў беларускае грамадзянства. Новыя ўлады Кыргызстана неаднаразова звярталіся ў Генпракуратуру Беларусі з просьбай аб выдачы Бакіева, але атрымлівалі адмову. На думку беларускага боку, прававых падстаў для задавальнення просьбы аб выдачы Бакіева няма.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў17

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе15

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны29

Беларускага шпіца навучылі асновам матэматыкі2

Аляксей Хлястоў звярнуўся да падпісчыкаў — упершыню пасля Акрэсціна13

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста12

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна37

Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу6

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў17

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць