Любоў Лунёва на лецішчы: У першы год я нават цыбулю не тым канцом пасадзіла…:) ФОТЫ
Гэтым разам гасцей прымала колішняя галоўная спецыялістка па мітынгах, акцыях, затрыманнях і вызваленнях, абаяльная журналістка Любоў Лунёва.

Лецішча колішняй баявой карэспандэнткі «Радыё Свабода», а цяпер палітычнага аглядальніка «Народнай Волі» месціцца ў самым сэрцы Нарачанскага краю.


— Пачатак гісторыі гэтага лецішча для мяне быў вельмі сумным. Пасля смерці бацькі ў маёй маці таксама знайшлі рак. Ёй зрабілі некалькі аперацый, але асаблівага плёну яны не мелі. І да апошняга дня я імкнулася хоць неяк яе падбадзёрваць. Для гэтага вырашыла споўніць яе колішнюю мару — набыць домік у вёсцы. Яна яшчэ была ў шпіталі, а я сабрала ўсе грошы, прадала бацькоўскую кватэру і пачала па абвестках шукаць нешта прыдатнае. І знайшла. Гэта быў 2007 год.

Спачатку я наняла аднаго мясцовага будаўніка, каб ён зрабіў рамонт хаця б у адным пакоі, але ў хуткім часе стала зразумела, што дом вельмі стары і трэба перабудоўваць яго цалкам. Але ў той час я толькі займалася гародам, кветкамі, прывозіла насенне. Вельмі хацела, каб у мамы ўвесь час былі планы на будучыню, каб яна імі жыла.

Любоў Аляксееўна прызнаецца, што да лецішча была абсалютна гарадскім чалавекам і зусім не разбіралася ў сельскай гаспадарцы.

— У першы год я нават цыбулю не тым канцом пасадзіла, – смяецца, — але потым мне сталі цікавыя ўсе гэтыя грады, цыбуля, буракі…




Яшчэ адзін кавалак тэрыторыі ў мэтах барацьбы з крапівой журналістка сёлета вырашыла засадзіць гарчыцай, у выніку чаго атрымаўся вельмі прыгожы жоўценькі куточак, дзе няма месца пустазеллю.

— Яшчэ нядаўна я стала набываць кусты. Набываеш маленькі такі хіленькі кусточак парэчыкі, а ён разрастаецца на добрай глебе ў вялізны куст. Спачатку я нават паверыць не магла, што сваімі рукамі магу нешта падобнае рабіць. А зараз ужо «замахнулася» нават на дрэвы.


Спачатку ў мяне машыны не было, таму прыходзілася з сабакам і катом маршруткай дабірацца сюды за паўтары сотні кіламетраў. Аднойчы я нават дзякуючы гэтаму ўбачыла, што такое беларускі супраціў.
Падсела таксама нейкая бабулька з вялікай торбай цыбулі, якой да Мядзела трэба было ехаць. Кіроўца яшчэ па-беларуску прапанаваў цыбулю бабуліну паставіць ля сябе.
І так гучна гэта абмяркоўваюць, што народ ужо ў маршрутцы паціху закіпае. Але ўлязаць у чужую размову неяк непрыгожа, таму сядзім і маўчым. І кіроўца ўжо такі напружаны едзе, але таксама маўчыць. І тут адна з гэтых жанчын звяртаецца да мяне і кажа: «А Вы б могли своего кота взять на руки, а здесь еще кто-нибудь сел бы!»
Раней мясцовыя ў нашай вёсцы былі шчаслівыя дом за дзве тысячы долараў прадаць. А зараз, напрыклад, маленькая хатка з відам на дарогу! прадаецца за адзінаццаць з паловай. Хоць жыць каля самага возера на самой справе не вельмі камфортна, бо ўвесь час прыйдзецца змагацца з камарамі, ветрам і вельмі кепскай зямлёй.

Пераходзім у дом.



Таму ва ўсіх прашу прабачэння за няскончаную будоўлю. Спадзяюся, бліжэйшым часам будзе яе працяг.
— Па-першае, калі займаешся нейкай простай працай, заўсёды прыходзяць добрыя ідэі для матэрыялаў. А па-другое, і тут цікавыя падзеі адбываюцца. Напрыклад, ёсць дрэваперапрацоўчае прадпрыемства, куды я хадзіла цікавіцца пра вынікі кампаніі па мадэрнізацыі.

Але самая вялікая падзея была, калі Аляксандр Лукашэнка з Колем наведваў дзіцячы санаторый «Зубраня». Справа была ў пятніцу, спёка, нарачанскую трасу перакрылі і ўсіх адпраўлялі толькі праз Мядзел ехаць. Зразумела, што народ абураўся вельмі, бо вялікі кавалак лішні прыходзілася аб’язджаць.
Мясцовыя жыхары ўжо пачалі хвалявацца. А я сабе сядзела ў малінніку і збірала маліну, ды гляджу – на мяне вялізная хваля нейкага лісця ідзе, галінак нейкіх, травы. Ледзь паспела да хаты дабегчы ды ледзь зачыніла дзверы ад вялізнага ветру.

— Мае суседзі – вельмі добрыя людзі. Адзіная праблема – вёска страшэнна вымірае. Калісьці ў гэтай вёсачцы быў статак на 39(!) кароў. А зараз па пальцах адной рукі можна пералічыць. Але народ вельмі прыязны.
— За навінамі неяк сочыце, калі прыязджаеце сюды?

— У нядаўнім матэрыяле Зінаіда Бандарэнка распавядала пра Стэфана Эрыксана, дык да мяне ён таксама сюды прыязджаў. У нас тут была вельмі смешная гісторыя з іх сабакам Вафляй — даверлівая такая была, дабрадушная.
А калі Эрыксаны прыехалі яе забіраць, было ўжо вельмі позна, і ліхтары ў вёсцы не гарэлі. А перад гэтым да нас прыблудзіўся нейкі вялікі страшэнны памыйны цюцік, сляпы нейкі, кульгавы. Ён нейкі лаз у адрыне сабе зрабіў і сядзеў там.
Наогул, Эрыксаны любілі ў гэты край ездзіць. Тут вельмі маляўнічыя мясціны. Асабліва я адчула гэта аднойчы, калі ўжо пад раніцу вярталася сюды з Вільні, бо трапіла акурат на страйк літоўскіх памежнікаў і доўгі час прыйшлося чакаць у чарзе.

Дык вось на досвітку сапраўды разумееш, наколькі тут прыгожа. А таксама, калі ноччу едзеш, фары ўвесь высвечваюць чые-небудзь вочы: лісы, зайца, дзіка часам. Увесь час думаеш, каб ні з кім з іх не сутыкнуцца.
З таго часу я заўсёды ў гэтым месцы скідваю хуткасць, бо там і знакі стаяць –папярэджваюць пра магчымасць выхаду на дарогу жывёлаў. Як мне потым растлумачылі, у такіх месцах калі ты ў выпадку сутыкнення сам будзеш вінаваты, і страхавая кампанія яшчэ падумае, ці выплачваць табе страхоўку. Аднаго майго знаёмага кіроўцу пасля такога сутыкнення з жывёлай нават па бабках-шаптухах вадзілі. Кіроўца з вялікім стажам, ён проста панічна баяўся пасля гэтага сядаць за руль.

На развітанне Любоў Аляксееўна частуе смачнай кавай з канапкамі ды дазваляе залезці на гарышча, дзе яе сын абсталяваў цэлы пакой і зрабіў своеасаблівую мастацкую студыю.

Каментары