Грамадства

Сёлета паводле праграмы Каліноўскага для вучобы ў польскіх ВНУ набрана больш за 50 беларусаў

Паводле праграмы Каліноўскага сёлета для вучобы ў польскіх ВНУ набрана больш за 50 чалавек, паведаміла старшыня Камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» Іна Кулей.

Паводле яе слоў, удзельнікамі праграмы сталі рэпрэсаваныя маладыя людзі або дзеці рэпрэсаваных. Рэпрэсіямі лічацца крымінальнае, адміністрацыйнае пакаранне паводле палітычных матываў, штрафы, вобыскі, збіванні, звальненні, адзначыла Кулей. Гэтыя факты пацвярджаюцца пратаколамі, судовымі пастановамі, выпіскай штрафаў і матэрыяламі СМІ. Таксама прымаюцца да ўвагі рэкамендацыі грамадскіх дзеячаў і палітыкаў, якія пацвярджаюць актыўнасць тых, хто едзе па праграме, або іх бацькоў. 

Як паведаміла Кулей, сёлета з беларускіх універсітэтаў паводле палітычных матываў адлічана 12 чалавек. Гэта было звязана «з удзелам студэнтаў у той ці іншай форме ў мясцовых выбарах, а таксама з публічнымі выказваннямі студэнтаў наконт наяўнасці ў Беларусі палітычных зняволеных». 

Усяго за сем гадоў працы праграмы праз яе прайшлі больш як 600 чалавек, большасць якіх вярнуліся ў Беларусь, паведаміла Кулей. Выпускнікі, як правіла, працуюць у прыватным бізнесе. «Уладкавацца на працу ў дзяржаўныя структуры пасля вучобы паводле праграмы Каліноўскага немагчыма, –– сказала яна. –– І вельмі кепска, што дзяржава не гатовая выкарыстоўваць патэнцыял выпускнікоў добрых еўрапейскіх універсітэтаў. Гэтыя людзі з'яўляюцца ўладальнікамі кампетэнцый і ведаў, якія могуць прынесці карысць Беларусі. Аднак ўсяму свой час». 

Кулей падкрэсліла, што праграма Каліноўскага –– адна з найлепшых у Еўропе прапаноў адукацыйных праграм для беларусаў. Студэнты, навучаючыся ў Польшчы, удзельнічаюць у акадэмічных абменах, таму некалькі семестраў праводзяць ва ўніверсітэтах іншых еўрапейскіх краін і ЗША. 

Праграма Каліноўскага для беларускіх студэнтаў была заснаваная 30 сакавіка 2006 года ў Варшаўскім універсітэце прэм'ер-міністрам Польшчы і рэктарамі вышэйшых навучальных устаноў гэтай краіны. Першы набор у польскія ўніверсітэты адбыўся ў ліпені таго ж года. Тады на вучобу было прынята больш за 200 чалавек. 

Мэтай праграмы з'яўляецца даванне магчымасці заканчэння вучобы ў Польшчы тым студэнтам з Беларусі, якія былі адлічаныя з беларускіх ВНУ, арыштаваныя або з-за палітычных прычын не могуць там вучыцца. Каардынатарам праграмы з'яўляецца Цэнтр вывучэння Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Набор традыцыйна праводзіцца штогод у маі—чэрвені.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы72

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца14

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА3

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы72

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць