Украіна пачала мытную праверку і афармленне гуманітарнага грузу з Расіі. З украінскага боку на праверцы прысутнічаюць 59 спецыялістаў.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы АТА.
«У 10 гадзін 15 жніўня, на пункце пропуску «Данецк» Расійскай Федэрацыі пачалася мытная праверка і афармленне гуманітарнага грузу з гэтай краіны», — паведамляюць у штабе.
З украінскага боку на праверцы прысутнічаюць 59 спецыялістаў. З якіх 41 — прадстаўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны і 18 супрацоўнікаў мытні.
Паводле папярэдніх дамоўленасцей, груз пройдзе на Луганск.
Каментары