Культура33

Да канца жніўня ў Беларусі пройдзе сем тэматычных фестываляў

У межах ініцыятывы «Падзейная Беларусь» да канца жніўня ў розных рэгіёнах краіны адбудзецца сем тэматычных фестываляў. 

Як паведамілі прадстаўнікі ініцыятывы, 17 жніўня ў пасёлку Жалудок Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці адбудзецца сёмы Фестываль кветак, у межах якога пройдзе конкурс на найлепшы ландшафтны дызайн, найлепшую кветкавую тэрыторыю дома і найлепшую страву беларускай кухні. 

Фестываль конскіх таргоў «Анненскі кірмаш» будзе арганізаваны ў пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці 22—23 жніўня. Як адзначаюць арганізатары, кірмаш здаўна быў месцам конскіх таргоў, і ў пачатку XVIII стагоддзя быў другім па велічыні ў Еўропе. Сёлета на фестывалі пройдуць конна-спартыўныя мерапрыемствы, кірмашы рамёстваў, выставы і канцэрты, будуць працаваць атракцыёны для дзяцей і пенна-лазарнае шоу. 

У вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці 23 жніўня пройдзе фестываль «Спораўскія сенакосы» і IХ чэмпіянат Еўропы па ручным сенакашэнні нізінных балот. У межах фестывалю адбудзецца кірмаш праектаў праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду, адкрыты чэмпіянат па балотным футболе і іншыя мерапрыемствы. 

Вёска Алашкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці 23 жніўня запрашае на раённае свята «Яблычны спас — сікораўскай душы часцінка», у межах якога пройдзе асвячэнне яблыкаў, яблычны баль, конкурс на самы вялікі яблык, яблычны кірмаш, продаж саджанцаў, дабрачынны аўкцыён яблычных пірагоў, «яблычныя чытанні», конкурс на найлепшы «яблычны» фотаэцюд, навуковая канферэнцыя садаводаў, а таксама адкрыццё дома-музея садавода-селекцыянера Івана Сікоры. 

У аграгарадку Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці 23 жніўня пройдзе фестываль «Кераміка Крэва». У яго праграме: майстар-класы па ручной лепцы з гліны, конкурсы па перацягванні каната і стральбе з лука, канцэрты, дзіцячыя гульні, кірмаш керамікі. 

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» адбудзецца 23 жніўня на тэрыторыі нацыянальнага парку «Прыпяцкі» ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. У межах фестывалю будуць працаваць выставы рамеснай і народнай творчасці, адбудзецца цырымонія ўручэння памятнага знака «Ганаровы паляшук», гашэнне паштовай маркі, конкурс прыгажосці «Прыгажун Палесся», фотавыставы і сямейныя конкурсы. 

Першы міжрэгіянальны інтэрактыўны фестываль Eco Weekend адбудзецца 23—24 жніўня ў Шчучыне Гродзенскай вобласці. Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з прапановай аграсядзіб, атрымаць першыя ўрокі коннай язды і апрабаваць іншыя віды экалагічнага баўлення вольнага часу, убачыць паказальныя выступленні майстроў коннага спорту, ролераў, веласіпедыстаў-экстрэмалаў, ваенна-патрыятычнага клуба «Славяне». 

У верасні ў Беларусі пройдуць фолк-фестываль «Камяніца», «Савіны фестываль» для аматараў птушак, «З варагаў у грэкі», турыстычны фестываль «Пушча — без межаў»

Больш падрабязна з праграмамі фестываляў можна азнаёміцца на сайце eventbelarus.by.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах9

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць