Здарэнні

33 тамы: завершанае следства па справе экс-гендырэктара «Фандока»

Следчы камітэт завяршыў расследаванне ў дачыненні да былога гендырэктара ААТ «Фандок» (Бабруйск) Уладзіміра Майко, які падазраецца ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. 

Нагадаем, на працягу 2013—2014 гадоў у дачыненні да Майко былі распачатыя тры справы на падставе ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Падставай паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі УКДБ па Магілёўскай вобласці, АБЭЗ УУС Бабруйскага райвыканкама. Мерай стрымання для былога гендырэктара абранае асабістае паручыцельства, якое дзейнічае і цяпер. 

«Былы генеральны дырэктар падпісаў акты прыёмкі-здачы за фактычна не выкананыя ў поўным аб'ёме работы па мадэрнізацыі і ўводзе ў эксплуатацыю лініі сартавання круглага лесу, а таксама аб выкананні шэфмантажных і пусканаладачных работ па будаўніцтве міні-ЦЭЦ», — паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк. 

Паводле яе слоў, з ліпеня па лістапад 2007 года Майко, дзейнічаючы з іншай асабістай зацікаўленасці, даў указанне падначаленым работнікам на афармленне дакументаў і адгрузку шліфаванай фанеры на адрас расійскіх фірм за цану значна ніжэйшую, чым на біржы. У выніку гэтага «Фандоку» быў прычынены ўрон (розніца паміж біржавой цаной і цаной пастаўкі) больш як на 70 млн. рублёў. 

«У выніку ўсіх неправамерных дзеянняў генеральнага дырэктара ААТ «Фандок» прычынены ўрон больш як на 770 млн. рублёў», — паведаміла Салянюк, адзначыўшы, што зараз накладзены арышт на маёмасць абвінавачанага коштам прыблізна 1,8 млрд. рублёў. Акрамя таго, былы гендырэктар кампенсаваў урон у 199 млн. рублёў. 

Матэрыялы крымінальнай справы ў аб'ёме 33 тамоў перададзеныя ў пракуратуру для прыняцця рашэння аб накіраванні ў суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй11

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы не дазволім уцягнуць сябе ў гэту вайну». Краіны НАТА адмовіліся далучацца да блакады Армузскага праліва25

МАРГ абурыўся, што ў Расіі прадаецца «Батькин резерв»15

Трамп пасля крытыкі выдаліў выяву, на якой ён прыпадобнены да Ісуса Хрыста4

На аўкцыёне прададуць лэндровэр, аформлены ў стылі Барбі1

У Віцебску спрабуюць вярнуць у строй рэдкі самалёт1

«Я Віктар Орбан, і я хачу вас павіншаваць». Мадзьяр расказаў пра сваю размову з Орбанам5

На будаўніцтве ЖК «Гулівер» у Мінску загінуў рабочы

Беларусь у сусветных лідарах па павольнасці мабільнага інтэрнэту2

Астранаўтку з «Артэміды-2» сустракала не толькі сям'я, але і любімы сабака ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй11

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць