Каханне і сэкс2020

Скандал №1 у Эстоніі: першая лэдзі на вачах ва ўсіх цалавалася з нейкім маладым чалавекам

Першая лэдзі Эстоніі, Эвелін Ільвес, забыла на свой статус і шлюб і цалавалася на вачах ва ўсіх са сваім маладым спадарожнікам, з якім яна танчыла і шапталася ўвесь вечар.

Сенсацыю апублікаваў сёння часопіс Kroonika і хутка яе перадрукавалі ўсе эстонскія СМІ.

Спадарыню Эвелін Ільвес многія заўважылі падчас вечарынкі на тэрасе кафэ Komeet 6 жніўня. Вечарынка працягвалася да раніцы 7 жніўня, людзей станавілася ўсё менш, і тады наведвальнікам адкрылася наступная карціна — жонка прэзідэнта танцавала на тэрасы з маладым чалавекам, на выгляд яму было 28-30 гадоў.

Яны паводзілі сябе як закаханыя, Эвелін увесь час глядзела свайму спадарожніку ў вочы, распавёў сведка. Каля паловы пятай ночы першая лэдзі нарэшце сышла разам са сваім спадарожнікам.

«Яны выйшлі з дзвярэй разам з яшчэ адной парачкай. Яны ўдваіх селі ў машыну. Гэта быў чорны Mercedes S-класа. За рулём знаходзіўся нейкі мужчына, яны з'ехалі», - распавядае сведка.

Прэзідэнт Тоомас Хендрык Ільвес ў той час знаходзіўся ў Эстоніі.

«У мяне цяпер адзін з самых складаных перыядаў. Калі ласка, прабачце, каму я нанесла боль», — напісала сёння Эвелін Ільвес, паведамляе Postimees са спасылкай на яе Facebook.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць