Грамадства11

А. Макаеў: «Прадпрымальнікі гатовыя выйсьці на несанкцыянаваную акцыю 10 сьнежня»

Прадпрымальнікі ў Менску і ў рэгіёнах рыхтуюцца да правядзеньня акцыі пратэсту 10 сьнежня. Яны плянуюць выйсьці а 12 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваё стаўленьне да палітыкі ўладаў у дачыненьні да малога і сярэдняга бізнэсу.

Прадпрымальнікі ў Менску і ў рэгіёнах рыхтуюцца да правядзеньня акцыі пратэсту 10 сьнежня. Яны плянуюць выйсьці а 12 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваё стаўленьне да палітыкі ўладаў у дачыненьні да малога і сярэдняга бізнэсу. Заяўнікі акцыі папярэджваюць, што калі чыноўнікі не дадуць ім месца для мітынгу ў цэнтры сталіцы, прадпрымальнікі выйдуць на несанкцыянаваную акцыю.

Сябра Каардынацыйнай Рады прадпрымальнікаў ад Менску Аляксандр Макаеў упэўнены, што прадпрымальнікі зьбяруцца на Кастрычніцкай плошчы нават на несанкцыянаваную акцыю. Паводле ягоных падлікаў, пасьля ўвядзеньня ў дзеяньня Ўказа № 760 толькі ў сталіцы каля трох соцень чалавек стануць беспрацоўнымі.

«Будзе эканамічны і сацыяльны выбух. У бліжэйшыя месяцы пасьля новага году будзе стагнацыя і вынішчэньне малога бізнэсу. Будзе і крыміналізацыя, бо пачнуцца «разборкі» паміж былымі гаспадарамі і рэалізатарамі. Акцыя неабходная для кансалідацыі прадпрымальнікаў у абарону сваіх правоў. У нас, прадпрымальнікаў, няма спэцназу, каб прарваць ачапленьне і весьці нейкія вайсковыя дзеяньні з сілавымі структурамі. Але я думаю, што ўлады ня здолеюць перакрыць цэнтар горада».

Двое прадпрымальнікаў Алесь Таўстыка і Руслан Луцэнка адбываюць арышты ў турме на вуліцы Акрэсьціна за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў з заклікам узяць удзел у мітынгу. Нягледзячы на гэта, улёткі распаўсюджваюцца на менскіх рынках і ў рэгіёнах.

У Салігорску на рынках прадпрымальнікі зьбіраюць подпісы супраць Указа № 760. Лідэр салігорскіх прадпрымальнікаў Аляксандр Цацура паведаміў «Свабодзе»:

«У нас у Салігорску недзе каля дзьвюх тысяч прадпрымальнікаў і каля тысячы наёмных работнікаў. Усіх пазбавяць працы. У нас тут і без таго беспрацоўе. Уладкавацца на працу вельмі складана. Таму мы выйдзем на Кастрычніцкую плошчу. Плянуецца на 1 студзеня ўсебеларускі страйк бяз выплаты падаткаў. Прычым страйк будзе насіць актыўны характар».

Гаворыць старшыня Каардынацыйнай Рады прадпрымальнікаў Анатоль Зьмітровіч:

«Куды ўладкоўваць беспрацоўных гандляроў? Рэспубліканская праграма іх працаўладкаваньня адсутнічае. Праграмы перанавучаньня таксама няма. На іх лёс дзяржава больш зьвяртаць увагу ня будзе. Гэта ж нейкая спэцапэрацыя на зьнішчэньне малога бізнэсу. Таму прадпрымальнікі пойдуць на крайні крок».

Сёньня на паседжаньні актыву прадпрымальнікаў будуць абмяркоўваць пытаньні падрыхтоўкі і арганізацыі акцыі.

Заяўнікі акцыі ў сваім звароце да чыноўнікаў Менгарвыканкаму ўказалі колькасьць удзельнікаў мітынгу да 5 000 чалавек. Яны разьлічваюць бяз перашкодаў сабрацца 10 сьнежня а 12‑й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы.

Любоў Лунёва, Radio Free Europe / Radio Liberty

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць