Эканоміка11

Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь 1 верасня знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза (МС). Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 27 жніўня 2014 года № 837, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Так, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжаная з 388,4 да 367,6 долара за тону. Пошліна на прамагонны бензін і таварныя бензіны цяпер складае 330,8 долара за тону (раней 349,5), на лёгкія, сярэднія дыстыляты — 242,6 долара за тону (256,3). Такая ж стаўка пошліны дзейнічае на бензол, талуол, ксілолы, мазут, змазачныя і іншыя масла, адпрацаваныя нафтапрадукты, вазелін і парафін, нафтавы кокс (акрамя кальцынаванага) і бітум. 

Пошліна на дызельнае паліва зніжанае з 252,4 да 238,9 долара за тону, на звадкаваныя вуглевадародныя газы яна павялічаная з 147,4 да 221 долара за тону. 

У межах дагавораў аб МС і Адзінай эканамічнай прасторы Расія пастаўляе ў Беларусь нафту і нафтапрадукты без экспартных пошлін. Пошліны выплачваюцца ў расійскі дзяржбюджэт пры ажыццяўленні Беларуссю рээкспарту гэтых тавараў за межы МС або экспарту нафтапрадуктаў, выпрацаваных з расійскай нафты. Памеры экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты ўстанаўліваюцца ўзгоднена ўрадамі Расіі і Беларусі.

Каментары1

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →