Мова2929

Ранак у беларускамоўным McDonalds

Гэтым ранкам я забегла ў McDonalds, каб выпіць кавы і сустрэць новы дзень яшчэ не ў шматлюдным Мінску. Гэтае месца, дарэчы, да 9 раніцы зусім не той McDonalds, да якога мы звыкліся: з вялікімі чэргамі, адсутнасцю месцаў і бясконцым гоманам. Зранку тут пахне смачнай кавай, сонца прыемна свеціць у вокны, а за столікамі сядзяць нешматлікія наведвальнікі. Ніхто нікуды не спяшаецца.

Гэтая раніца зрабіла ўвесь мой дзень. Не паспеўшы ўвайсці, я пачула прыемныя для вушэй словы «Калі ласка, ваша кава». Ці не падалося мне? Не павінна было, бо вушы звыкліся вылучаць са шматлікіх словаў менавіта беларускія, а сярод колераў менавіта бела-чырвона-белае спалучэнне. Таму тут цяжка сябе падмануць.

Падыходжу бліжэй да кас і бачу таго самага беларускамоўнага хлопца, пра якога ўжо паспелі напісаць у нашых СМІ. У жыцці ён аказаўся яшчэ лепш. Вельмі абаяльны хлопец, з яшчэ больш абаяльнай усмешкай і вясёлымі вачыма.

Я застыла на месцы і не магла паварушыцца. Не ведаю, што можа быць прыемней, чым чуць мову ў такой установе. І мова гучала не як нешта сціплае. Хлопец гучна і выразна прамаўляў кожнае слова. І рабіў гэта з такім гонарам і задавальненнем, што, калі ты не размаўляеш на беларускай мове, дык дакладна захочаш. А калі дадаць фірмовую ветліваць супрацоўнікаў McDonalds, дык усё гэта ператвараецца ў сапраўдны цуд. «Што жадаеце? Гарбата? Кава? Прыходзьце яшчэ. Будзем рады вас бачыць», — гэтая плынь словаў не спынялася.

Вядома ж я пайшла да яго ў касу. І тут было ўсё як у фільме. Беларускамоўным фільме. Як толькі я прамовіла першае слова, між намі імгненна ўтварыўся іншы свет, з якім я ўсё ніяк не магла развітацца. Таму замаўляла і замаўляла, толькі пасля зразумела, што столькі з'есці я не змагу. Мне падавалася, што ёсць толькі вось такая прыгожая і сапраўдная Беларусь, а ўсяго іншага няма і проста быць не можа. Пачуўшы беларускую мову, чалавек чамусьці адразу становіцца для цябе значна больш блізкім, чым іншыя. Нават калі вы адно аднаго не ведаеце і нават калі больш ніколі не будзеце размаўляць.

Я ўзяла сваю каву і сышла. Але гэта была самая лепшая кава, якую мне даводзілася піць. І ранак быў такім жа адметным, бо я сустрэла яго ў сапраўднай, еўрапейскай і прыгожай Беларусі, менавіта такой, якой яна павінна быць.

Каментары29

Цяпер чытаюць

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

У Беларусі прапанавалі абмежаваць продаж аўто, увезеных з-за мяжы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца16

23‑гадовы ахоўнік з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць