Ад рэдакцыі22

Расследаванне «НН»: загадкавая рэзідэнцыя на беразе Мінскага мора

Пытайцеся папяровую «Нашу Ніву» ў шапіках і кнігарнях! Гэта добрае чытво дахаты і ў дарогу.

У нумары:

— Таямніцы «Усхода». Афшорныя фонды валодаюць загадкавымі віламі на беразе Заслаўскага вадасховішча, якія знаходзяцца ўпрытык з дзяржаўнай рэзідэнцыяй «Заслаўе-1». Пяць катэджаў, лазня на 1900 м2, двухпавярховы спорткомплекс… — хто будаваў рэзідэнцыю за калючым дротам і хто там жыве?

— Шатландыя як прыклад. Ніхто не прадкажа выніку рэферэндума аб незалежнасці.

— Беларуская трагедыя: 19-гадовы хлопец забіў сваю аднагодку-сяброўку, калі яна сказала яму пра цяжарнасць — выдумала яе.

— Хобі, якое забівае. Ад пачатку года ў аварыях з удзелам матацыклістаў загінула каля 40 чалавек.

— Станіслаў Шушкевіч: «Калі б у нас была ядзерная зброя — НАТА пры канфлікце знішчыла б Беларусь».

— «Вясёлы шляхцюк» Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч: «Хопіць паказваць беларуса толькі як селяніна!»

— Сурвэткі на памяць. Камертон Сяргея Ваганава.

— Такая розніца. Беларускамоўным вучням няма ні дапаможнікаў, ні контурных картаў.

— Невядомы 1939. Чысцільшчыкі. Гісторык Анатоль Вялікі аналізуе некаторыя раней невядомыя дакументы той пераломнай эпохі — пра механізмы дзеяння савецкіх спецслужбаў.

— Прасцей прыкінуцца дурным. Як у войску п’юць, што такое «пажар» і чаму вучыць ідэолаг. Нататкі рэзервіста. Піша Аляксандр Пятроўскі.

— Гарэза. Сяргей Гудзілін піша Сяргею Міхалку.

* * *

Новы нумар падпісчыкі атрымліваюць у сераду, а ў кіёсках ён з'яўляецца ў раніцу ў чацвер. Дык падпісвайцеся!

На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту». Кошт падпіскі на месяц — 30 тысяч для фізічных асоб (індэкс 63125), 36 тысяч — для юрыдычных (індэкс 631252). Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла. Падрабязную інструкцыю падпіскі праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.

Раней, чым у кіёсках, «НН» з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»).

Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку. Дзякуй за падтрымку!

Каментары2

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць