Грамадства88

Бяляцкі: Беларуская культура і мова сёння аўтаматычна становяцца знакам еўрапейскасці

Пра гэта кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі заявіў на круглым стале «Грамадзянская супольнасць на абароне цывілізацыйна-культурнай ідэнтычнасці Беларусі», арганізаваным 18 верасня ў Мінску Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый.

«Беларуская мова і культура з'яўляюцца знакам арыентацыі на еўрапейскія культурныя каштоўнасці. Гэта трэба прапагандаваць», - падкрэсліў ён.

Бяляцкі адзначыў, што цяпер падчас замежных візітаў стала лягчэй адстойваць свае пазіцыі ў дачыненні да нацыянальнай беларускай культуры і мовы.

«Прадстаўнікі невялікіх ўсходнееўрапейскіх і цэнтральнаеўрапейскіх народаў зразумелі, якую пагрозу ўяўляе паўзучая экспансія Расіі ў дачыненні да захавання рускай культурнай прасторы. Фактычна яны разумеюць, што ўсё гэта мае вялікі палітычны кантэкст», -

сказаў праваабаронца.

Па словах Бяляцкага, еўрапейцы пытаюцца, што мы можам супрацьпаставіць гэтаму. «Адказ просты: сваю нацыянальную культуру, нацыянальную ідэнтычнасць, нацыянальную мову, якія нечакана набылі вялікі палітычны кантэкст.

Яны разумеюць, што развіццё і ўзмацненне беларускасці ў Беларусі - гэта ўжо як бы і палітычны выбар.

Скарына кніжку друкаваў у Празе, павёз яе ў Маскву, дзе яе спалілі. Вось прыклад беларускай мовы і беларускай ідэнтычнасці «, - адзначыў ён.

Бяляцкі таксама заявіў, што «супрацьстаяць агрэсіўнай інфармацыйнай палітыцы Расеі можна толькі развіццём сваёй уласнай нацыянальнай культуры і мовы ў самых розных сферах грамадскага жыцця».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць